Грамадства66

У Беларусі забаранілі папулярнае ў сабакаводаў слова

Новы закон, які ўступіў у сілу з 1 студзеня, забараняе адзін з відаў дрэсіроўкі хатніх сабак.

Гаспадары цяпер не могуць вучыць сабак-кампаньёнаў нападаць на людзей. Такая дрэсіроўка не была забаронена да 2025 года, аднак цяпер сітуацыя змянілася.

Згодна з Законам «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», не дапускаецца нацкоўванне сабак, то бок іх прымус да нападу на фізічных асоб і іншых жывёл, пішуць «Мінск-Навіны».

Гэта азначае, што вядомая каманда «фас» цяпер фактычна пад забаронай.

Аднак ёсць і выключэнні. Забарона «не распаўсюджваецца на жывёл, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах аховы жыцця і здароўя ўладальніка жывёлы і (або) яго сваякоў альбо іх маёмасці». Юрыдычна сітуацыю павінен растлумачыць урад у спецыяльнай пастанове.

Каментары6

  • Заканадаўца
    10.02.2025
    Слова "фас" браніруецца выключна для інструкцый пры дрэсіроўцы ўнутраных войскаў.
  • А Карпенкову даже команда не нужна
    10.02.2025
    На команду "Фас!" могут претендовать только дрессированные животные из спецподразделений МВД.
  • Янак
    10.02.2025
    у нас на весцы па просту кажуць "кусі", "пайшоў у буду", "пайшоў вон", "на" і "ідзі увязвацца" - сабака разумее. А што гэта за "фас" халера яго ведае

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе14

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе14

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць