Свет

ЗША і Расія дамовіліся аб аднаўленні ранейшай колькасці штату пасольстваў

Злучаныя Штаты Амерыкі і Расія дамовіліся аб аднаўленні колькасці супрацоўнікаў дыпламатычных місій у Маскве і Вашынгтоне. Як паведамляе Associated Press, пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа пасля перамоў з расійскай дэлегацыяй, якія прайшлі ў Саудаўскай Аравіі.

Марка Рубіа (у цэнтры) і амерыканская дэлегацыя на перамовах з Расіяй у Саудаўскай Аравіі. Фота: Evelyn Hockstein/Pool Photo via AP

Па словах Рубіа, паўнавартасная праца дыпламатычных місій неабходная для падтрымання каналаў сувязі паміж краінамі.

«Нам спатрэбяцца актыўныя амбасады, якія змогуць эфектыўна функцыянаваць, каб мы маглі працягваць дыпламатычную працу», — сказаў ён.

Ён дадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца забяспечыць справядлівае завяршэнне канфлікту, каб пазбегнуць яго аднаўлення праз некалькі гадоў. Аднак, падкрэсліў Рубіа, заканчэнне вайны магчыма толькі пры згодзе ўсіх бакоў, а ўмовы павінны быць «прымальнымі» для ўсіх удзельнікаў.

Раней Расія і ЗША неаднаразова абменьваліся высылкамі дыпламатаў. З 2000 года Злучаныя Штаты выслалі ў агульным ліку 225 расійскіх супрацоўнікаў дыпламатычных місій, што робіць іх лідарамі сярод заходніх краін па гэтым паказчыку. У верасні 2023 года МЗС Расіі абвясціла персонамі нон грата двух амерыканскіх дыпламатаў — першага і другога сакратароў амбасады ЗША, Джэфры Сіліна і Дэвіда Бернстайна. Расійскі бок абвінаваціў іх у «супрацьпраўнай дзейнасці і ўмяшанні ва ўнутраныя справы Расіі».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць37

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

«Бабуля таксама гнала». Беларус пераехаў у Польшчу і працягнуў займацца самагонаварэннем, хоць гэта забаронена4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць37

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць