Вайна44

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild

У кіраўніцтве Украіны расце расчараванне ў сувязі з прапанаваным Вашынгтонам планам мірнага ўрэгулявання.

Уладзімір Зяленскі і галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі (справа). Фота: фэйсбук Уладзіміра Зяленскага.

Кіеў рыхтуецца да магчымай адмовы Злучаных Штатаў ад далейшай падтрымкі. Пра гэта паведамляе Bild, спасылаючыся на крыніцу ва ўрадзе Украіны. «Мы рыхтуемся да найгоршага сцэнара. А менавіта — да спынення падтрымкі з боку ЗША», — прыводзіць выданне словы суразмоўцы.

Чыноўнік на ўмовах ананімнасці таксама распавёў, што ў кіраўніцтве Украіны расце расчараванне ў сувязі з прапанаваным Вашынгтонам планам мірнага ўрэгулявання, а таксама адсутнасцю ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Уладзіміра Пуціна і нежаданнем амерыканскага боку ўзмацняць санкцыі супраць Расіі.

«Мы спадзяваліся, што гэта была ўсяго толькі яго перамоўная тактыка. Але ён не цісне на Пуціна, не ўводзіць ніякіх санкцый і нават не выказвае публічнага абурэння з нагоды жорсткіх атак на мірных грамадзян Украіны», — патлумачыла крыніца.

Суразмоўца Bild падкрэсліў, што прапанаваныя ЗША ўмовы мірнага пагаднення не адпавядаюць інтарэсам Украіны.

«Тое, што зафіксавана на паперы, і тое, пра што нам сігналізуюць на перамовах — непрымальна. Мы не здамося проста так. Нават калі б урад хацеў пайсці на гэта, а гэта не так, народ выступіў бы супраць», — дадаў суразмоўца выдання.

Каментары4

  • Уберите фабрики, заводы и казармы с жилых районов!
    25.04.2025
    И воюйте сколько хотите, клоуны!
  • Filipp
    25.04.2025
    Усё верна, калі ім не падабаецца "шэўства" ЗША, яны могуць весці вайну самастойна, без іх падтрымкі.
  • flm
    25.04.2025
    Уберите фабрики, заводы и казармы с жилых районов!, что еще убрать, клоун?

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу120

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць