Вайна44

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін далі зразумець, што не возьмуць удзелу ў тым, што можа стаць першымі прамымі мірнымі перамовамі паміж Масквой і Кіевам за апошнія тры гады, што павінны адбыцца ў чацвер. Замест гэтага Крэмль накіраваў групу тэхнакратаў, піша Reuters.com.

Пуцін у нядзелю прапанаваў прамыя перамовы з Украінай у Стамбуле ў чацвер «без усялякіх перадумоў». Позна ўвечары ў сераду Крэмль паведаміў, што ў дэлегацыю ўвойдуць прэзідэнцкі дарадца Уладзімір Мядзінскі і намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін — але імя Пуціна ў спісе адсутнічае.

Пасля абвяшчэння складу расійскай дэлегацыі адзін з прадстаўнікоў ЗША заявіў, што Трамп, які цяпер знаходзіцца з візітам у трох краінах Блізкага Усходу, не возьме ўдзелу. Раней амерыканскі лідар заяўляў, што разглядае магчымасць удзелу.

Хаця Пуцін ніколі не пацвярджаў, што возьме ўдзел асабіста, адсутнасць прэзідэнтаў Расіі і ЗША зніжае чаканні адносна значнага прагрэсу ў вайне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Пуціна прыняць удзел у перамовах «калі ён не баіцца», што выглядае як спроба паказаць Трампу, хто на самай справе больш хоча міру — Украіна ці Расія.

Каментары4

  • Што ты фраер здал назад
    15.05.2025
    Карлік абкакаўся акурат у чамадан
  • Гарпий
    15.05.2025
    На клоуна особо никто не хочет посмотреть.Паэтому заставили грустного Мединского прошвырнуться.
  • La Pidar
    15.05.2025
    Technokrates? Genius? Lapidarus?

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць