Грамадства11

Мабільныя аператары вырашылі пакуль не адключаць папулярных тарыфных планаў

Мабільныя аператары МТС і А1 вырашылі не адключаць папулярныя тарыфныя планы, як гэта планавалася раней. Праўда, іх вяртанне ці захаванне цяпер абстаўлена пэўнымі ўмовамі, піша Tochka.by.

Фота ілюстрацыйнае

Кампанія А1, прааналізаваўшы перавагі сваіх карыстальнікаў, вырашыла дазволіць ім вярнуцца да старых тарыфаў лінейкі «Без ліміту». Аднак новыя падключэнні да гэтых тарыфаў будуць немагчымыя, бо яны застануцца ў архіве. Усе ж, хто карыстаўся гэтымі тарыфамі, змогуць аднавіць іх, падрабязную інфармацыю кампанія абяцае размясціць на сваім сайце.

Падобнае рашэнне было прынята і ў МТС: тэрміны закрыцця архіўных тарыфаў перанеслі. Больш за тое, карыстальнікі заўважылі, што тарыф «Безлимитище» зноў даступны ў мабільным дадатку. Аператар падкрэслівае: усе, хто самастойна перайшоў на іншы тарыф з-за паведамленняў пра закрыццё, могуць бясплатна вярнуцца на ранейшы план.

Раней паведамлялася, што цяпер пастановай Савета Міністраў у Беларусі забаронена падключаць платныя паслугі без згоды карыстальніка. Такое рашэнне прынялі пасля шматлікіх скаргаў ад абанентаў. Цяпер усе дадатковыя платныя сэрвісы можна падключыць толькі з дазволу кліента.

Каментары1

  • даведка
    06.06.2025
    МТС на этом пытался поднять тарифы для абонентов архивных тарифных планов с 13, 18, 24 до 40 рублей, то есть сразу в два-три раза! Синхронность двух самых крупных операторов мобильной связи указывает на вероятный картельный сговор. Интриги чему добавляет то, что МТС возглавляет экс-начальник управления КГБ, а КГК уже начал сбор компромата на его головную структуру РУП «Белтелеком».

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць