Нерухомасць66

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае

У раёне плошчы Перамогі ў Мінску працягваецца будаўніцтва жылога комплексу «Дэпо». Элітныя метры ў закрытым ЖК каштуюць нямала. Нядаўна забудоўшчык прапанаваў кватэры ў доме, што будуецца, за 6500 даляраў, а сёння ў газеце «Звязда» з’явілася праектная дэкларацыя на жыллё з цаной ужо ў 6700 долараў за квадратны метр, піша Realt.by.

Участак у цэнтры Мінска, дзе раней было тралейбуснае дэпо, кампанія «А-100 Дэвелапмент» набыла з аўкцыёну ў 2017 годзе. За зямлю забудоўшчык заплаціў больш за 8 мільёнаў даляраў. Амаль столькі ж кампанія патраціла на знос старых пабудоў і дэмантаж інжынерных сетак.

У 2019 годзе забудоўшчык прадставіў праект жылога комплексу, які распрацаваў вядомы расійскі архітэктар Сяргей Скуратаў, а ўжо праз год на месцы былога дэпо закіпела будоўля. Сёння 4 дамы ў элітным комплексе ўжо здадзены, яшчэ некалькі будынкаў знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва.

У апублікаванай дэкларацыі гаворка ідзе пра дзявятую чаргу будаўніцтва. Зараз тут узводзяць дом № 9.2.

Маналітна-каркасны жылы дом пад назвай Tatra 2 будзе мець 6 паверхаў. На першым паверсе размесціцца фітнэс-прастора, якая будзе даступнай 24/7 толькі для жыхароў квартала. Усяго ў доме запраектавана 26 кватэр. На верхніх паверхах будуць адна– і двухузроўневыя пентхаусы з максімальнай вышынёй столяў 7,8 метра.

Здаць жылы дом плануецца ў 2026 годзе. Зараз далевікам прапануюць 26 кватэр плошчай ад 48 да 146 квадратных метраў. Кошт аднаго квадрата складае 6700 даляраў (па курсе Нацбанка). Атрымліваецца, што кошт самай невялікай кватэры складзе 321 тысячу даляраў, а самай прасторнай — каля 978 тысяч даляраў.

Паводле дамоўленасці бакоў, далявік можа атрымаць зніжку: яна будзе залежаць ад плошчы кватэры, планіроўкі, паверху, першапачатковага ўзносу і графіка плацяжоў.

Увесь жылы комплекс «Дэпо» будзе складацца з 21 дома і больш чым 500 кватэр. У квартале з’явіцца пешаходная вуліца, штучны сажалка, супермаркет, крамы, рэстараны, кавярні, фітнес-клуб і прыватны дзіцячы сад.

Каментары6

  • норм цена, как в гетто в Финляндии
    29.07.2025
    нищие хатаскрайники восхитились
  • Ольга калач
    29.07.2025
    Ещё пара дронов и цены резко пойдут в низ, как и число желающих приобрести квадратные метры.
  • як жа так?
    29.07.2025
    Па Ютубах з Вільні і Варшавы тыпу Белорусы і рынок ці Часікі цікают казалі, што з'ехала 500 тыс, а потым казалі 600 тыс. І самых адборных разумных і забяспечаных беларусаў з грашыма! А між іншым кошты растуць і без іх са свістам! П.С. 80% пакупнікоў у Дэпо беларусы і толькі 6% расіяне - гэта да пытання высасанага з пальца, што рускія усе скупаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць