Навука і тэхналогіі22

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны

Гэта самы значны прагрэс на шляху да бясконцага палёту, які зменіць правілы ваеннай разведкі, экалагічнага маніторынгу і барацьбы са злачыннасцю.

Skydweller
Беспілотнік Skydweller. Фота: skydweller.aero 

Як піша Interesting Ingineering, амерыканскі аэракасмічны стартап Skydweller Aero паспяхова правёў выпрабаванні беспілотніка, які працуе выключна на сонечнай энергіі.

Лятальны апарат Skydweller, размах крылаў якога перавышае памеры гіганцкага лайнера Boeing 747, здзейсніў два рэкордныя палёты, правёўшы ў небе 73 і 74 гадзіны адпаведна, сілкуючыся выключна сонечным святлом.

Агулам жа, як адзначаюць у кампаніі-вытворцы, за чатыры апошнія палёты апарат налятаў 222 гадзіны, што пацвердзіла яго вынослівасць, надзейнасць і трансфармацыйны патэнцыял.

Як працуе тэхналогія будучыні?

Выдатныя паказчыкі беспілотніка сталі магчымымі дзякуючы ўнікальнай канструкцыі і энергасістэме. Корпус апарата выраблены з лёгкага і трывалага вугляроднага валакна. Яго гіганцкія крылы пакрытыя 17 000 сонечных элементаў, здольных генерыраваць да 100 кВт энергіі.

Беспілотнік Skydweller. Фота: Rey Sotolongo / Europa Press via Getty Images

У светлы час сутак гэтая энергія забяспечвае працу чатырох рухавікоў і бартавых сістэм, а яе лішкі зараджаюць магутны акумулятар вагой каля 635 кг. Пасля заходу сонца дрон пераключаецца на сілкаванне ад батарэі, што дазваляе яму працягваць палёт усю ноч да світанку, калі сонечныя панэлі зноў пачынаюць зарадку.

Гэтыя выпрабаванні прадстаўляюць сабой прагрэс у дасягненні мэты кампаніі — бясконцага палёту. Распрацоўшчыкі імкнуцца стварыць апарат, здольны знаходзіцца ў паветры ад 30 да 90 дзён без перапынку. Пасадка будзе патрабавацца толькі для тэхнічнага абслугоўвання, а не для дазапраўкі.

Важнай перавагай Skydweller з'яўляецца яго здольнасць несці карысную нагрузку да 400 кг, што значна пераўзыходзіць папярэднія мадэлі сонечных беспілотнікаў, функцыянал якіх быў абмежаваны малой грузападымальнасцю.

Ад ваеннай разведкі да маніторынгу наваколля

Патэнцыял тэхналогіі ўжо ацэньваюць ваенныя. У прыватнасці, Цэнтр ваенна-паветраных аперацый ВМС ЗША разглядае Skydweller як платформу для доўгатэрміновых місій па разведцы і назіранні ў зоне адказнасці Паўднёвага камандавання.

Такая цікавасць апраўданая, бо Skydweller прапануе прынцыпова новую мадэль эксплуатацыі ў параўнанні з існуючымі сродкамі. Напрыклад, рэактыўны беспілотнік RQ-4 Global Hawk можа знаходзіцца ў паветры каля 30 гадзін, пасля чаго яму неабходна вяртацца на базу для дазапраўкі. Аўтаномнасць Skydweller дазваляе пазбегнуць гэтых лагістычных абмежаванняў.

Здольнасць забяспечваць бесперапынны маніторынг вялізных тэрыторый акіяна і сушы адкрывае шырокія магчымасці: ад барацьбы з наркатрафікам, пірацтвам і незаконным рыбалоўствам да пастаяннага назірання за зонамі баявых дзеянняў без рызыкі для жыцця пілотаў.

Эфектыўнасць такіх місій павышаецца дзякуючы бартавой сістэме штучнага інтэлекту. Яна дазваляе апрацоўваць даныя і класіфікаваць цэлі ў рэальным часе, перадаючы на зямлю толькі самую важную інфармацыю і эканомячы канал сувязі.

Аднак сфера прымянення не абмяжоўваецца толькі вайсковымі і дзяржаўнымі задачамі. Skydweller Aero плануе выйсці і на камерцыйны рынак. Беспілотнік можа быць абсталяваны датчыкамі для навуковых даследаванняў, такіх як збор атмасферных даных, адсочванне міграцыі дзікіх жывёл або экалагічны маніторынг.

Каментары2

  • политзек
    16.08.2025
    Электромобиль в Китае проехал ровно 1000 км.. реальных км, а не по искусственным тестам.
    через 2-3 года, вес батареи у этого планера сократится вдвое при нынешней емкости, а количество панелей можно будет сократить на треть для той же мощности.
  • БПЛА
    16.08.2025
    Беспелотник это мужик без жены, президент например.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць