Здарэнні22

Беларускі цяжкаатлет «трапіў» на 120 тысяч рублёў

Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў справу, якая скончылася для былога спартсмена нацыянальнай зборнай па цяжкай атлетыцы адчувальнымі фінансавымі стратамі.

Гаворка ідзе пра былога члена зборнай і спартсмена-інструктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Ягора Грынько. Пасля чатырохгадовай дыскваліфікацыі за допінг яго звольнілі, а пракуратура звярнулася ў суд з патрабаваннем вярнуць грошы, выдаткаваныя дзяржавай на яго падрыхтоўку.

Падставай для пазова стаў пункт працоўнай дамовы, які прадугледжвае вяртанне бюджэтных сродкаў у выпадку антыдопінгавых парушэнняў. Паводле разлікаў, прадстаўленых у судзе, на падрыхтоўку спартсмена было патрачана больш за 120 тысяч рублёў.

Частку гэтай сумы — каля 50 тысяч рублёў — цяжкаатлет вярнуў добраахвотна яшчэ на стадыі дасудовай праверкі. Астатнія 70 тысяч былі выплачаны ўжо пасля звароту пракуратуры ў суд, але да вынясення рашэння. У выніку суд зафіксаваў, што асноўнае патрабаванне фактычна выканана.

Дадаткова спартсмену давялося аплаціць дзяржаўную пошліну 3,5 тысячы рублёў.

Каментары2

  • Гуглтранслэйт
    05.02.2026
    «Прапіў» звучало бы круче.
  • з фашыстамі жыць - па-фашыстску выць
    08.05.2026
    "[фашыстская] пракуратура звярнулася ў суд з патрабаваннем вярнуць грошы, выдаткаваныя [фашыстскай] дзяржавай на яго падрыхтоўку."

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля21

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін9

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў2

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля21

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць