Грамадства

Беларускія турысты, якія набылі туры з Мінска з пералётам FlyDubai, сутыкнуліся з цяжкасцямі

Беларускія турысты, якія набывалі туры з вылетам з Мінску авіякампаніяй FlyDubai, не могуць вярнуцца дадому і вымушаныя чакаць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый. 

Праблема ўзнікла пасля ракетных удараў Ірана па аб’ектах у рэгіёне, у тым ліку па дубайскім аэрапорце.

Сотні грамадзян Беларусі цяпер чакаюць магчымасці вылецець. Турыстычныя кампаніі паведамляюць, што рэйсы FlyDubai паміж Дубаем і Менскам масава скасоўваюцца. Напрыклад, быў адменены рэйс на 5 сакавіка, які павінен быў забраць пасажыраў, што планавалі вярнуцца ў гэты дзень. Скасаваны таксама рэйс на 6 сакавіка. Пры гэтым незразумела, калі змогуць вярнуцца людзі, чые вылеты былі запланаваныя яшчэ на канец лютага.

Беларуская авіякампанія «Белавія» ўжо арганізавала некалькі эвакуацыйных рэйсаў з Дубая ў Менск. Аднак трапіць на іх складана, бо месцаў мала. Акрамя таго, пасажырам трэба купляць новыя квіткі, што азначае дадатковыя выдаткі. Пакуль беларускія тураператары аплачваюць падаўжэнне пражывання турыстаў, якія засталіся ў Эміратах.

Адзначаецца, што рэйсы FlyDubai з Дубая ў Маскву працягваюць выконвацца. Таму некаторыя беларускія турысты, якія прыляцелі праз расійскую сталіцу, ужо вяртаюцца дадому гэтым маршрутам. Турыстычныя кампаніі разглядаюць магчымасць адпраўляць людзей праз Маскву, бо з вылетамі ў Мінск сітуацыя пакуль нявызначаная.

Асабліва цяжкая сітуацыя ў тых беларусаў, якія знаходзяцца на аддаленых курортах — напрыклад, на Мальдывах або Занзібары. Большасць з іх таксама ляцела рэйсамі FlyDubai, і цяпер незразумела, як яны змогуць вярнуцца.

Паводле ацэнак кіраўніка «Белавія» Ігара Чаргінца, у ААЭ маглі затрымацца каля тысячы грамадзян Беларусі. 4 сакавіка кампанія выканала два эвакуацыйныя рэйсы з Дубая ў Мінск, на якіх знаходзіліся больш за 470 пасажыраў, у тым ліку немаўляты. 5 сакавіка ў Беларусь таксама прыляцеў эвакуацыйны рэйс з Амана.

«Белавія» плануе працягваць вывазныя рэйсы на гэтым і наступным тыдні. Акрамя таго, кампанія чакае змяненняў у абмежаваннях паветранай прасторы, каб арганізаваць эвакуацыйны рэйс з катарскай Дохі. Таксама пасажырам прапануюць вярнуць грошы за квіткі ў Дубай, набытыя з датай вылету да 31 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць