Свет1717

У Белым доме правялі малебен за Трампа

У Белым доме ў Авальным кабінеце адбыўся масавы малебен у гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і амерыканскіх узброеных сіл. Відэазапіс цырымоніі быў апублікаваны на ютуб-канале Белага дома і ў сацыяльнай сетцы X.

Скрыншот з відэа

У малітве ўдзельнічалі каля дваццаці пастараў з розных штатаў ЗША. Яны прасілі Бога даць прэзідэнту сілу для кіраўніцтва краінай і абараніць вайскоўцаў. Падчас агульнай малітвы гучалі просьбы аб ласцы і абароне для вайскоўцаў. Удзельнікі стаялі побач, трымаючыся за плечы, і разам маліліся за падтрымку прэзідэнта і краіны.

Раней Трамп ужо сустракаўся з рэлігійнымі дзеячамі. У сакавіку мінулага года архіепіскап Канстанцінопальскага патрыярхату ў ЗША Эльпідафор заклікаў яго «зрабіць Амерыку непераможнай», параўнаў з рымскім імператарам Канстанцінам I Вялікім і падарыў крыж.

Мерапрыемства адбылося на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. 

Каментары17

  • Кукушечка
    06.03.2026
    Кар-кар
  • З рыму
    06.03.2026
    « малебен у гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і амерыканскіх узброеных сіл»

    Молебен у гонар??
    Хіба такое бывае?
    Маліцца трэба за ўратаванне душы.
    Асабліва за ворагаў трэба маліцца, як сказана ў нагорнай пропаведзі.

    Відаць, у Белым доме моляцца Марсу - старажытна-рымскаму богу вайны.
  • Лорд Філадэльфійскі
    06.03.2026
    Ну гэтыя пераплюнули крамлёўскага пацука і тут!Гамон краіне !

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць