Свет

Танкер з саудаўскай нафтай прайшоў праз Армузскі праліў, нягледзячы на блакаду з боку Ірана

Танкер часова адключаў транспондэр і зноў пачаў перадаваць сігнал толькі каля ўзбярэжжа Індыі.

Праз Армузскі праліў упершыню за некалькі дзён прайшоў буйны нафтавы танкер, нягледзячы на напружаную абстаноўку ў рэгіёне.

Судна Shenlong, якое знаходзіцца пад кіраваннем грэцкай кампаніі, перавозіць каля аднаго мільёна бараляў саудаўскай нафты, паведамляе Bloomberg. Паводле звестак агенцтва, падчас праходу праз праліў танкер часова адключаў транспондэр і зноў пачаў перадаваць сігнал толькі каля ўзбярэжжа Індыі, піша Bild.

Праход судна разглядаецца як першая прыкмета таго, што асобныя перавозчыкі зноў пачынаюць карыстацца стратэгічна важным маршрутам, праз які праходзіць значная частка сусветных паставак нафты.

Пры гэтым большасць суднаходных кампаній па-ранейшаму пазбягае Армузскага праліва з-за рызыкі эскалацыі канфлікту ў рэгіёне.

Армузскі праліў лічыцца адной з ключавых кропак сусветнай энергетыкі: праз яго штодня праходзіць значная доля марскіх паставак нафты з краін Персідскага заліва. Любыя перабоі ў суднаходстве ў гэтым раёне звычайна адразу адбіваюцца на сусветных цэнах на энерганосьбіты.

Каментары

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць