Здарэнні

У Пастаўскім раёне 17‑гадовага кіроўцу затрымлівалі са стральбой

У Пастаўскім раёне супрацоўнікі ДАІ прымянілі службовую зброю падчас затрымання непаўналетняга кіроўцы, які спрабаваў уцячы ад пагоні, паведаміла прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Інцыдэнт адбыўся на аўтамабільнай дарозе Р-27 «Браслаў — Паставы — Мядзел». Інспектары ДАІ заўважылі аўтамабіль Fiat і падалі кіроўцу сігнал аб неабходнасці спыніцца. Аднак той праігнараваў патрабаванне і працягнуў рух.

Пачаўся пераслед. Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца неаднаразова атрымліваў патрабаванні спыніцца, але не рэагаваў на іх і працягваў спробу схавацца. На відэазапісе з месца падзей чуваць, як адзін з інспектараў папярэджвае: «Спыняемся, зараз буду страляць па колах», аднак аўтамабіль працягнуў рух.

Паколькі паводзіны кіроўцы, паводле ацэнкі міліцыі, стваралі пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю і адкрылі агонь па колах машыны.

Пасля спынення аўтамабіля высветлілася, што за рулём знаходзіўся 17‑гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіраваць транспартным сродкам. У салоне таксама быў ягоны аднагодак, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У дачыненні да непаўналетняга кіроўцы склалі сем адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі. Сабраныя матэрыялы перадалі ў камісію па справах непаўналетніх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць