Свет22

Лідары краін G7 дамовіліся ўзмацніць ціск на Расію праз нафту і газ. Здаецца, ніхто не супраць

На саміце краін «Вялікай сямёркі» (G7) лідары дзяржаваў абмеркавалі далейшыя дзеянні ў адносінах да Расіі і падтрымку Украіны. Калі меркаваць са слоў удзельнікаў сустрэчы, краіны G7 прыйшлі да агульнай пазіцыі, што неабходна ўзмацняць ціск на Расію і працягваць дапамогу Украіне, піша The Moscow Times.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Адным з галоўных інструментаў такога ціску павінны стаць новыя абмежаванні супраць расійскага экспарту нафты і газу. Паводле крыніц у французскіх дыпламатычных колах, згода па гэтым пытанні была дасягнутая пасля перамоў, у якіх удзельнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У той жа час Вялікабрытанія і Канада ўжо абвясцілі пра ўвядзенне новых санкцый.

Паводле французскага боку, узмацненню санкцый спрыяе зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ пасля дасягнення мірнай дамоўленасці паміж ЗША і Іранам. Гэта дазваляе заходнім краінам больш жорстка абмяжоўваць расійскія энергетычныя даходы, не выклікаючы значнага росту цэнаў на рынках.

Акрамя эканамічнага ціску, абмяркоўвалася і дадатковая вайсковая падтрымка Украіны, у першую чаргу ўзмацненне сістэм супрацьпаветранай абароны. Зяленскі звярнуўся да ЗША з просьбай даць дазвол на вытворчасць ва Украіне ракет-перахопнікаў для комплексаў Patriot, паколькі краіна застаецца ўразлівай перад расійскімі балістычнымі ракетамі. Падчас сустрэчы ён таксама прадэманстраваў Дональду Трампу кадры наступстваў расійскага ўдару па Кіева-Пячэрскай лаўры.

Сустрэча Зяленскага з Трампам прайшла ў пазітыўнай атмасферы. Паводле слоў Трампа, размова была «вельмі добрай», а таксама планаваліся далейшыя перамовы. Перад гэтым Зяленскі абмяркоўваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, як лепш пабудаваць дыялог з амерыканскім лідарам.

Украінскі прэзідэнт заявіў, што, на яго думку, Уладзімір Пуцін не мае намеру добраахвотна спыняць вайну, таму Расію неабходна прымусіць да гэтага найперш праз больш жорсткія санкцыі. Паводле яго слоў, такую пазіцыю падтрымалі ўсе краіны G7.

Таксама абмяркоўвалася магчымасць аднаўлення больш жорсткіх амерыканскіх санкцый супраць расійскай нафты. Раней ЗША некалькі разоў адкладалі іх поўнае ўвядзенне, але чарговы тэрмін адтэрміноўкі заканчваецца 17 чэрвеня, і Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон можа больш яго не працягваць.

На фоне гэтых падзей змянілася і агульная ацэнка сітуацыі на фронце. Паводле прадстаўнікоў краін G7, Еўропа і ЗША ўсё больш схіляюцца да меркавання, што пазіцыі Украіны ўзмацняюцца, а Расія не здольная дамагчыся перамогі ў вайне. Назіральнікі адзначаюць, што гэта адрозніваецца ад больш асцярожных ацэнак Дональда Трампа пасля яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Анкорыджы ў жніўні 2025 года.

Каментары2

  • усё як ў 1991
    17.06.2026
    НН дадайце інфармацыі па коштам на нафту сёння. Жахлівыя навіны дзеля імперыі д'ябла, усё як ў 1991
  • увесь
    17.06.2026
    усё як ў 1991 , коштах

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку7

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку7

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць