Свет

Трамп назваў умову адмены паслаблення санкцый супраць расійскай нафты

Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, рашэнне па гэтым пытанні будзе залежаць ад цэн на нафту.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Дакумент, які часова змякчаў абмежаванні на пастаўкі расійскай нафты, спыніў дзеянне 17 чэрвеня. Прэзідэнт ЗША заявіў, што далейшыя рашэнні Вашынгтона аб санкцыях будуць залежаць ад сітуацыі на сусветным нафтавым рынку. Дональд Трамп на саміце G7 заявіў, што разглядае магчымасць паўторнага ўвядзення санкцый супраць Расіі, піша CNN.

Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, рашэнне па гэтым пытанні будзе залежаць ад цэн на нафту.

«Мы бачым, наколькі знізіцца цана на нафту. Яна сапраўды падае», — сказаў Трамп. 17 чэрвеня скончыўся тэрмін дзеяння генеральнай ліцэнзіі Мінфіна ЗША, якая дазваляла закончыць пастаўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на судны да 17 красавіка.

Часовае паслабленне пачало дзейнічаць у сакавіку і было падоўжана двойчы — у красавіку і маі. Выдачу ліцэнзіі Вашынгтон тлумачыў энергетычным крызісам, які пачаўся пасля ўвядзення блакады Армузскага праліва.

Аднак яшчэ ў красавіку міністр фінансаў Скот Бесент заявіў, што ліцэнзія не будзе працягнутая. Аналагічную пазіцыю тады выказаў міністр энергетыкі Крыс Райт.

У Крамлі, каментуючы сітуацыю, заяўлялі, што чакалі такога рашэння Вашынгтона і што Расія адаптавалася да абмежаванняў, піша РБК.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку7

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку7

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць