Свет11

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён заклікаў Паўночную Карэю пачаць перамовы дзеля заключэння пастаяннага мірнага пагаднення замест часовай дамоўленасці аб спыненні агню. З такой ініцыятывай ён выступіў 15 жніўня падчас прамовы, прысвечанай гадавіне вызвалення Карэі ад японскага панавання, паведамляе Reuters.

Лі Чжэ Мён. Фота: Getty Image

Кіраўнік Паўднёвай Карэі заявіў, што дзве карэйскія дзяржавы павінны шукаць шляхі да мірнага суіснавання праз прамы дыялог. На яго думку, прыйшоў час перайсці ад перамір’я, якое дзейнічае пасля Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў, да паўнавартаснай мірнай дамовы. Паколькі тая вайна завяршылася толькі пагадненнем аб спыненні агню, фармальна яна працягваецца ўжо больш за 70 гадоў.

Лі Чжэ Мён таксама прапанаваў падчас магчымых перамоў абмеркаваць меры па абмежаванні ядзернага патэнцыялу КНДР. Паводле яго слоў, Сеул гатовы паступова і паслядоўна зніжаць напружанасць, ствараць шматузроўневую сістэму бяспекі і прадухіляць эскалацыю канфлікту на паўвостраве.

Гэты заклік працягвае пазіцыю, якую палітык агучыў яшчэ летась: ён выступае за павагу да палітычнай сістэмы Паўночнай Карэі і лічыць, што краіны могуць існаваць побач без варожасці.

Аднак адносіны паміж Сеулам і Пхеньянам застаюцца вельмі напружанымі. Лідар КНДР Кім Чэн Ын адмовіўся ад ранейшай палітыкі ўз’яднання, абвясціў Паўднёвую Карэю галоўным праціўнікам і распарадзіўся ўзмацніць абарону на мяжы. Акрамя таго, Пхеньян ужо адхіляў прапановы Лі Чжэ Мёна аб дыялогу, крытыкаваў планы Сеула па стварэнні атамных падводных лодак і называў сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі правакацыяй.

У сваёй прамове прэзідэнт Паўднёвай Карэі таксама закрануў адносіны з Японіяй. Ён адзначыў, што гістарычныя падзеі нельга забываць, але неабходна глядзець у будучыню. Лі Чжэ Мён выказаў надзею, што дзве краіны змогуць адкрыць новы этап супрацоўніцтва і пабудаваць наступныя 60 гадоў міру і росквіту як блізкія суседзі.

Каментары1

  • Ким
    15.08.2026
    Идиот, на что он надеяться.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі3

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі3

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць