«Усім нам, па ўсім свеце, трэба меркаваць пра Пуціна не па яго словах, а па яго дзеяннях».

Міністр абароны Вялікабрытаніі Уэс Стрытынг назваў Уладзіміра Пуціна «халоднакроўным забойцам» падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве.
Уэс Стрытынг заявіў, што ў расійскага прэзідэнта «няма абсалютна ніякіх падстаў строіць з сябе ахвяру», і назваў Маскву агрэсарам у гэтай вайне.
«Усім нам, па ўсім свеце, трэба меркаваць пра Пуціна не па яго словах, а па яго дзеяннях. Няма ніякага толку ад таго, што Пуцін з'яўляецца на міжнародных самітах, крочыць па чырвонай дарожцы і гаворыць на мове міру, калі ў наступныя дні мы бачым масіраваныя бамбардзіроўкі, асабліва грамадзянскай інфраструктуры.
Таму я думаю, што ў Еўропе мы дакладна ведаем, з кім маем справу ў асобе Пуціна. Як я ўжо казаў раней, ён — халоднакроўны забойца», — прыводзіць словы брытанскага міністра абароны GB News.
Каментары