Грамадства22

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня

Мабільны аператар Life абвясціў пра маштабнае абнаўленне тарыфаў і асобных паслуг. Змены будуць уводзіцца ў тры этапы — 1, 3 і 29 верасня 2026 года.

З 1 верасня

  • У тарыфе «Разам 1» аб'ём інтэрнэту павялічыцца з 45 да 60 ГБ.
  • Тарыфы «Мультынет» і «Разам 1» аб'яднаюць. Для абанентаў «Мультынета» колькасць хвілін на ўсе сеткі павялічыцца з 500 да 1000, а аб'ём інтэрнэту застанецца ранейшым.
  • Зменіцца абаненцкая плата за тарыфы «Разам 1» і «Разам 2».

З 3 верасня

На некаторых тарыфах павялічаць аб'ём мабільнага інтэрнэту:

  • «Канструктар» — з'явіцца 1 ГБ;
  • «Старт» — 2 ГБ;
  • «Голас» — аб'ём вырасце з 3 да 5 ГБ.

Адначасова зменіцца абаненцкая плата за вялікую колькасць тарыфаў, у тым ліку «Шэйк», «Шэйк Міні», «Усё ўключана», «Стоо», «йо1200», Play, «Як дома», «Голас 1», «Голас», «Старт», «Канструктар», а таксама за шэраг бізнэс-тарыфаў і тарыфаў лінейкі «Бясконцы».

Таксама будуць абноўленыя ўмовы некаторых пакетаў інтэрнэту, хвілін, міжнародных званкоў, SMS у роўмінгу і забаўляльных сэрвісаў.

З 29 верасня

Зменіцца кошт тарыфаў «Ільготны», «Разумныя рэчы», «Базавы», а таксама тарыфных лінеек «Усё лёгка» і «Безліміт».

Акрамя таго, Life абновіць публічную дамову на аказанне паслуг электрасувязі.

Такім чынам, аператар не толькі павялічвае аб'ём трафіку на асобных тарыфах, але і пераглядае абаненцкую плату ды ўмовы цэлага шэрагу планаў.

Усе змененыя тарыфы даступныя тут.

Каментары2

  • Гигабайт
    19.08.2026
    Так Лайф может и лесом пойти.
  • Секта А1 и воров из МТС
    20.08.2026
    Гигабайт, Лесом идут твои эвропейская и мацковская шаражки. Которым до нашего Лайфа, как до луны раком по всему, кроме покрытия.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць