Свет66

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры

«Адказы ў Кіеве адчуваюць кожны дзень, кожную ноч і будуць адчуваць гэта і далей», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

У Крамлі ў сувязі з ударамі Украіны па складах Ozon заявілі, што ўдары па камерцыйнай і гандлёвай інфраструктуры не ўплываюць на сітуацыю на фронце, піша Інтэрфакс.

«Што тычыцца ўдараў, то яны яшчэ раз падкрэсліваюць сутнасць кіеўскага рэжыму. І тут галоўнае, вядома, неабходна нагадаць словы прэзідэнта: вы самі адкрылі скрыню Пандоры, цяпер атрымлівайце адказ. Адказы ў Кіеве адчуваюць кожны дзень, кожную ноч і будуць адчуваць гэта і далей», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

«У гэтым кантэксце хачу зноў вярнуць вас да суботняга інтэрв'ю прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Там было выразна сказана, што Украіна спрабуе наносіць удары па камерцыйнай гандлёвай інфраструктуры, пераследуючы пры гэтым самыя розныя мэты. У кіеўскага рэжыму гэта не атрымліваецца. Галоўнае, што гэта не дазваляе кіеўскаму рэжыму хоць неяк паўплываць на тую дынаміку, якую ўсе назіраюць на франтах», — заявіў ён.

Каментары6

  • Помста
    24.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • От же
    24.08.2026
    война уже возвращается туда,откуда пришла—к вам! И не будет теперь вам покоя.
    Украинцев он решил напугать. Которые уже пятый год под русскими бомбами.

    [Зрэдагавана]
  • bosed
    24.08.2026
    А что ещё это мудило может сказать,
    что фсё что нажито непосильным
    трудом сгорело? :D

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро12

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць