Свет66

У Маскву прыляцеў самалёт вайскова-паветраных сіл ЗША з базы Эндрус

Раніцай у аўторак, 25 жніўня, у маскоўскі аэрапорт Унукава прызямліўся вайскова-транспартны самалёт ВПС ЗША Boeing C-17 Globemaster III з бартавым нумарам RCH4555, сведчаць даныя сэрвісу flightradar24.com, піша РБК.

Згодна з імі, борт вылецеў прыкладна а 8:50 з Рыгі, яго маршрут завяршыўся каля 10:04 ва Унукаве. Як паведамляе сэрвіс, на гэты момант палёт самалёта ім не адсочваецца, паколькі ён «знаходзіцца па-за зонай пакрыцця альбо ўжо прызямліўся».

Інфармацыя аб апошніх палётах, зробленых гэтым самалётам, сведчыць, што ён прыбыў у Рыгу 23 жніўня, зыходным пунктам паказаны горад Кэмп-Спрынгс у амерыканскім штаце Мэрыленд, дзе размешчана авіябаза Эндрус, на якой базуецца Air Force One — самалёт прэзідэнта ЗША.

Каментары6

  • ***
    25.08.2026
    ., Шо так мрачно? Может прилетели выкрасть Путина и вывезти его в США? ....
  • Раман
    25.08.2026
    Хутчэй за ўсё прыляцеў за палітычнымі вязнямі.
  • Ёсік
    25.08.2026
    Ці былі з таго боку перабежчыкі ў часы халоднай вайны, ці спрабаваў хто сагнаць які самалёт у СССР? Мо гэта ўдалая спроба?

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць