Вайна22

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек

Абломкі беспілотнікаў выяўленыя на тэрыторыі складскіх памяшканняў.

Сем чалавек пацярпелі ў выніку абстрэлаў Растоўскай вобласці, атакаваны склад Ozon Пра гэта паведамілі губернатар рэгіёна Юрый Слюсар і прэс-служба маркетплейса.

Чацвярых чалавек шпіталізавалі пасля ўдараў па Растову-на-Доне: у Пралетарскім раёне былі пашкоджаныя два шматпавярховыя дамы. Яшчэ трое чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за атак па Аксайскім раёне.

«Абломкі беспілотнікаў выяўленыя на тэрыторыі складскіх памяшканняў. Таксама ў выніку падзення абломкаў БПЛА адбылося ўзгаранне ў лесапаласе», — дадаў Слюсар.

У Ozon не сталі ўдакладняць, якія менавіта лагістычныя аб'екты зазналі атаку, але адзначылі, што супрацоўнікаў загадзя эвакуявалі, а інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

«Мы на час спынілі працу комплексу, каб экстранныя службы агледзелі тэрыторыю і пераканаліся, што знаходзіцца там абсалютна бяспечна. З-за небяспекі ў раёне, дзе знаходзіцца наш другі лагістычны цэнтр, адтуль эвакуявалі работнікаў. Ніхто не пацярпеў. Аб'ект цэлы, але з меркаванняў бяспекі яго працу пакуль прыпынілі — таксама часова не прымаем там пастаўкі прадаўцоў», — адзначылі ў кампаніі.

Каментары2

  • Барадзед
    29.08.2026
    Как мы жили во времена до маркетплейсов? Может разбомбить офисы операторов интернета и мобильной связи?
  • Янка
    29.08.2026
    Расія распачала гэту вайну. Рускія першыя пачалі бамбіць Кіеў і украінскія мірныя гарады. Расія - агрэсар, захопнік і забойца. Няма чаго зараз скуголіць. Хай атрымліваюць тое, што неслі суседу.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро13

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць