Грамадства

Сабралі грошы на рэстаўрацыю рэдкага музычнага інструмента Лошыцкай сядзібы

У музеі «Лошыцкая сядзіба» адрэстаўруюць кабінетнае піяніна F. Haenel & Sohn XIX стагоддзя. Грошы на яго аднаўленне сабралі мінскія мецэнаты з Міжнацыянальнага дзелавога сходу (МДС), паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Піяніна Haenel & Sohn. Фота ілюстрацыйнае

Сертыфікат на рэстаўрацыю піяніна члены апякунскай рады МДС уручылі загадчыцы музея Лідзіі Марковіч. Цырымонія адбылася напярэдадні Дня горада Мінска, да якога мецэнаты і прымеркавалі сваю акцыю.

Як расказаў старшыня МДС Аляксандр Капелеў, ідэя падтрымаць музей узнікла падчас «Культурных вечароў», якія летам праходзілі ў Мінскім дзелавым сходзе. На гэтых сустрэчах прадстаўнікі прадпрымальніцкай супольнасці абмяркоўвалі дабрабыт, маральныя прынцыпы і матывацыю сучасных мецэнатаў падтрымліваць развіццё Мінска і яго гістарычна-культурнай спадчыны.

Падчас мерапрыемстваў таксама ладзіліся гістарычныя экскурсіі з удзелам прафесійных даследчыкаў і знаёмства з класічнай музыкай. Падчас адной з такіх сустрэч нечакана ўзнікла прапанова дапамагчы музею і прафінансаваць рэстаўрацыю аднаго з найбольш каштоўных экспанатаў яго калекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай9

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць