Грамадства

Банкрутуе сетка будаўнічых крамаў

ТАА «Ідэя дома», якое развівала сетку рэгіянальных складоў-крам «Будні», банкрутуе. Інфармацыя пра гэта ёсць у Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве, паведамляе Office Life.

Конкурсная вытворчасць была пачата з 10 верасня. Патрабаванні крэдытораў прымаюць да 21 лістапада.

Дарэчы, кампанія знаходзілася ў стадыі ліквідацыі са снежня 2025 года.

Як вынікае з дакументаў, яе крэдыторская запазычанасць перавышае 756 тыс. рублёў, а запазычанасць па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах — 253 тыс. Пры гэтым актывы кампаніі ацэньваюцца ў 683 539,69 рубля, але з іх больш за 235 тыс. — «дэбіторская запазычанасць».

«Ідэя дома» спецыялізавалася на ўцяпляльніках, дахавых і фасадных матэрыялах. Склады-крамы брэнда працавалі ў Віцебску, Мазыры, Полацку, Оршы, Светлагорску, Лідзе, Хацежыне і Бараўлянах.

Акрамя таго, у кампаніі быў аддзел аптовых продажаў у Мінску і інтэрнэт-крама будаўнічых матэрыялаў. Сацыяльныя сеткі брэнда не абнаўляюцца больш за год.

Увесну і ўлетку будаўнічыя матэрыялы на дзясяткі тысяч рублёў, а таксама маёмасць кампаніі тройчы выстаўлялі на аўкцыён, але пераможца таргоў вызначаны не быў.

Каментары

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць