Вайна77

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца

Праца тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink, якімі карыстаюцца ўкраінскія вайскоўцы, пачала аднаўляцца пасля перабояў. Пра гэта 14 кастрычніка паведаміў былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў.

Тэрмінал Старлінк
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ivan Antypenko / Suspilne Ukraine / JSC «UA:PBC» / Global Images Ukraine via Getty Images

Паводле слоў былога чыноўніка, тэрміналы зноў дазваляюць развіваць хуткасць да 160 кіламетраў на гадзіну. Гэта павінна даць магчымасць аднавіць палёты ўдарных беспілотнікаў і беспілотнікаў-перахопнікаў. Таксама Міхаіл Фёдараў адзначыў, што неабходна дамагчыся поўнага зняцця абмежаванняў хуткасці для Starshield — асобнай сеткі, якую Starlink прапануе дзяржаўным установам.

Раней паведамлялася, што ў ноч на 14 кастрычніка Starshield абмежаваў сваю працу. У выніку Узброеныя сілы Украіны былі вымушаныя адмяніць шэраг баявых аперацый. Запаволенне сувязі таксама выклікала занепакоенасць адносна бяспекі ўкраінцаў.

Дарадца прэзідэнта Украіны па пытаннях развіцця тэхналагічных напрамкаў абароны Сяргей «Флэш» Бяскрэснаў заявіў, што Starlink выкарыстоўваецца для перахопу расійскіх беспілотнікаў «Шахед». Паводле яго слоў, абмежаванні пазбаўляюць Украіну аднаго з нешматлікіх эфектыўных сродкаў абароны ад такіх атак.

Праблемы са Starlink узніклі на фоне паведамленняў пра спыненне перадачы амерыканскіх разведвальных звестак Украіне.

Каментары7

  • цена перемирия трампа
    14.10.2026
    Лапидарии США, заблокировав старлинк и передачу разведданных, пощволили поразить, путину, 3 ТЭЦ Киева.
  • Долой зигующего Маска!
    14.10.2026
    Официально отключить старлинк во всех зонах вооруженных конфликтов. Раз и навсегда. Гражданская компания и гражданское оборудование не должно использоваться в убийствах, в том числе граждан третьих стран.
  • бабруйчанін
    14.10.2026
    Долой зигующего Маска!
    Слава кпсс таварышчу сталіну міру рім

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць