Свет33

Слоўнік англійскай мовы Collins назваў «могінг» словам года

«Вас могнулі?»

Фота: Klaus Vedfeht / Getty Images 

Слоўнік англійскай мовы Collins назваў «могінг» (mogging) словам года, паведамляецца ў блогу выдання.

«Ці здаралася вам адчуваць, што ўсе вакол вас — хоць крыху, але вышэйшыя, ярчэйшыя і эфектнейшыя за вас? Віншуем: вас «могнулі»», — паведамілі ў Collins.

Могінг (mogging) — інтэрнэт-слэнг, які азначае перавагу над іншым чалавекам, на фоне якой той выглядае менш прывабным, паспяховым або ўражлівым.

Тэрмін паходзіць ад скарачэння AMOG (Alpha Male of the Group — «альфа-самец у групе»).

Спачатку гэтае слова з'явілася ў англамоўных супольнасцях, звязаных з бодзібілдынгам і так званай манасферай, і датычылася пераважна знешнасці і фізічных даных. Пазней значэнне пашырылася: сёння слова ўжываюць і ў жартаўлівым сэнсе, калі гавораць пра перавагу ў стылі адзення, харызме, статусе або дасягненнях.

Каментары3

  • Воь вам і моггінг
    03.11.2026
    З'ява старая як свет. Яшчэ нядаўна пра такіх "перцаў" казалі: "мераюцца пісюнамі".
  • малпачка
    03.11.2026
    Галоўнае каб у самца былі глузды. Усе гэтыя эфектна-пасьпяховыя толькі круцяць хвастом, а бананы не прыносяць.
  • Слоўнік
    03.11.2026
    Калгагас?

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

У Мінску запусцяць паліцэйскія дроны з Дубая, якія самі, без аператараў, вылятаюць з боксаў ВІДЭА3

«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона4

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць