Меркаванні55

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць

Культуролаг Юлія Чарняўская ў сваім фэйсбуку пракаментавала сітуацыю вакол скульптуры жанчыны ў Быхаве.

«Я толькі што прачытала допіс пра скульптара, які стварыў гэта. Нейкая добрая жанчына распавяла свету пра тое, што гэта вельмі добры чалавек. (Памяць падкінула: «не п’е — не курыць».) Пра тое, што ён стварыў гэты твор бясплатна, з любові да роднага горада, і толькі на матэрыялы яму выдзелілі грошы з бюджэту. Што ён вельмі стараўся…

Яна дакарае насмешнікаў, гэтая добрая душа.

Ведаеце, магчыма, так яно і ёсць.

Я ўсё жыццё бачу вось такіх добрых беларусаў. Без іроніі кажу. Яны, напрыклад, апладзіруюць стоячы любому ганебнаму спектаклю, любому бяздарнаму канцэрту. Ну як жа, людзі ж гралі, стараліся. Значыць, трэба стоячы.

А тое, што гледачы і слухачы павінны ўставаць толькі тады, калі створана нешта выключнае, каб ушанаваць гэтае выключнае, — ім і ў галаву не прыходзіць. (Калісьці, дарэчы, гледачы гэта ведалі. Але паспяхова забыліся.)

Яны ходзяць на дрэнныя выставы і хваляць дрэнныя карціны не абавязкова таму, што не разумеюць бяздарнасці аўтараў. Не. Проста зыходзяць з таго, што на бязрыб’і і рак рыба. Асабліва цяпер, калі большасць талентаў — у падполлі, без магчымасці публікавацца і выстаўляцца. Або ў эміграцыі.

Значыць, выбірай з таго, што даюць, а даюць вось гэта. Што ж, будзем, значыць, выбіраць з таго, што дазволена.

Ну так, цяпер проста такі час, квінтэсенцыя. Але і раней усё было больш-менш гэтак жа. Мы прызвычаіліся задавальняцца тым, што «людзі ж стараліся», тым, што «чалавек жа добры, бясплатна працаваў». Мы размылі, бязглузда размылі паняцці таленавітага і бяздарнага. Мы згубілі густ і, дарэчы, не толькі эстэтычны. Бо ў нечым этыка і эстэтыка сыходзяцца.

І вось гэтая заспакоенасць на бяздарным — цяжкі сімптом не толькі ў мастацтве, але і ў жыцці.

Людзі сцябуцца з гэтай «пачвары», і правільна робяць, а ў мяне на гэта няма сіл, бо я заўсёды ненавідзела гэта — сам гэты «светлы падыход» з «праменьчыкамі дабра». За ім няма нічога, акрамя разбурэння чалавечага свету. Бо культура, скажу вам па сакрэце, — гэта нішто іншае, як чалавечае ў чалавеку.

А скульптар, магчыма, і сапраўды добры і прыстойны чалавек. Але добры чалавек — гэта не прафесія», — напісала Юлія Чарняўская.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары5

  • Сярожа Прыщэпау
    11.11.2026
    Воровство, Коррупция, Блат- 3 кита РБ в нынешнем виде.
  • прасці госпадзе
    11.11.2026
    каб жа гэтаму "прафесіяналу" паслугі рабілі такія ж "прафесіяналы".. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • .
    11.11.2026
    "Мы привыкли довольствоваться тем, что "старались же люди", тем, что "человек же хороший, бесплатно трудился"."

    Перакручвае Чарняўская. Выдае апраўданне крыварукага скульптара за матывацыю самога грамадства.
    Хто "мы"? Мы ўсе? Колькі людзей насамрэч павялося на тое апраўданне, што "я стараўся"? Ці ёсць увогуле такія, акрамя мясцовага ідэолага выканкама і троляў?

    Факт, што апраўданне не пракаціла. Густы не настолькі размытыя.
    Таму пазіцыя "я, эстэт і безгустоўнае грамадства" як мінімум на гэтым прыкладзе не абгрунтаваная.


    Што ж тычыцца іншых агульных прыкладаў. Мабыць, і мае рацыю ў канкрэтных выпадках, але яна іх не прывяла.
    А калі разважаць увогуле, так сама ж і растлумачыла пра "бязрыб’е". Людзі галодныя да культуры, таму спажываюць хоць тое, што ёсць.
    "Светлы падыход", які культуролаг яскрава ненавідзіць - не нешта дурное, а сімптом таго голаду, жаданне развівацца ў гэтым напрамку нават у культурнай пустэчы. Тое "чалавечае ў чалавеку".
    Не будзе культура гвалтоўна зачышчацца - паступова з’явіцца рынак і выбар - палепшацца густы.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны74

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць