Грамадства

У Вільні адкрылі і асвяцілі памятную шыльду на надмагіллі Яна Цеханоўскага

У Вільні 21 лістапада на Свята-Ефрасіннеўскіх (Ліпаўскіх) могілках адкрылі і асвяцілі памятную шыльду на надмагіллі Яна Цеханоўскага — беларускага педагога, аднаго з арганізатараў і першага дырэктара Наваградскай беларускай гімназіі, піша Радыё Рацыя.

Вадзімір Заранкін і Георгій Рой

Правёў малебен і асвячэнне праваслаўны святар беларускай царквы Канстанцінопальскага патрыярхата Георгій Рой, які зазначыў, што гэта адна з першых магіл, якую знайшла іх валанцёрская група:

— Гэта першае пахаванне, на якім мы, аб’яднаўшы свае сілы, змаглі штосьці зрабіць, упарадкаваць, выраўняць крыж, пафарбаваць. А вось сёння разам з Асацыяцыяй бацькоў мы маем і вось гэтую шыльду. Яна была нечытабельнай. А гэта і ёсць памяць — калі мы можам падысці, пабачыць аблічча чалавека, прачытаць яго імя, яго прозвішча.

Гэтую ініцыятыву падтрымала таксама і Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве. Кажа кіраўнік асацыяцыі Вадзімір Заранкін:

— Мы адкрываем і асвячаем новую шыльду Яну Ціханоўскаму — выбітнаму дзеячу беларускага школьніцтва міжваенных часоў, былога дырэктара Наваградскай беларускай гімназіі. У Вільні свая супольнасць валанцёраў, даследчыкаў, аматараў, якія шукаюць інфармацыю пра беларускія пахаванні ў Вільні і апякуюцца і даглядаюць гэтыя пахаванні. І Асацыяцыя падтрымала гэту важную справу, таму што гэта адпавядае нашым мэтам, у прыватнасці — ушанаванню памяці беларускага школьніцтва, настаўнікаў, вучняў Віленскай, але і іншых беларускіх гімназій.

Нагадаем, Ян Цеханоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1888 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Скончыў Менскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў выкладчыкам, а ў 1918—1921 гадах узначальваў рэальную школу ў Ракаве.

У 1921 годзе за беларускую нацыянальную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак, дзе стаў першым дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі. Выкладаў беларускую літаратуру і французскую мову.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну22

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму47

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну22

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць