Грамадства1717

Прыгожын начаваў у лагеры пад Асіповічамі? Яго сфатаграфавалі ў адных трусах — «Беларускі Гаюн»

Сёння раніцай у праваенных расійскіх тэлеграм-каналах з'явілася фота чалавека, падобнага да Яўгена Прыгожына, які сядзіць у ніжняй бялізне на ложку ў намёце. Канал, які першым апублікаваў гэтую фатаграфію ў 11:52, спачатку напісаў, што гэта фота з'явілася ў адным з чатаў і «ў метаданых арыгінальнага фота дата здымкі — 12 чэрвеня 7:24 раніцы». Аднак пазней допіс быў адрэдагаваны і чэрвень заменены на ліпень.

Калі гэта фота сапраўды было зроблена 12 ліпеня ў 7:24, то ў такім выпадку Яўген Прыгожын сапраўды быў у лагеры пад Асіповічамі, а дакладней, ён там начаваў, як піша «Беларускі Гаюн».

11 ліпеня «Беларускі Гаюн» пісаў, што борт Яўгена Прыгожына трэці раз прыляцеў у Беларусь. Ён прызямліўся ў Мачулішчах у 19:40. У 20:05 з аэрадрома Мачулішчы ў раён Асіповічаў паляцелі два верталёты: Мі-24 і Мі-8 ВПС Рэспублікі Беларусь.

На наступны дзень, 12 ліпеня, у раён Асіповічаў з Мачулішчаў зноў лёталі верталёты Мі-24 і Мі-8 ВПС Беларусі, якія вярнуліся ў Мачулішчы ў 14:27 і 14:30. І галоўнае, праз 2 гадзіны і 20 хвілін з Мачулішчаў у РФ, а дакладней, у Санкт-Пецярбург, паляцеў борт Прыгожына.

Іншымі словамі, калі фота сапраўды было зроблена 12.07 у 7:24, то гэта цалкам пацвярджае, што Яўген Прыгожын прыляцеў у Мачулішчы ўвечары 11 ліпеня, на верталёце быў дастаўлены ў намётавы лагер у в. Цэль, там пераначаваў і паляцеў з Мачулішчаў на наступны дзень.

На іншых фота з намётавага лагера пад Асіповічамі таксама падлога пакрыта ДСП, у намётах квадратныя вокны з крыжападобнай перамычкай і палаткі белага колеру.

Каментары17

  • мимо проходилл
    14.07.2023
    О) ещё один цеевропеец)
  • Юзік
    14.07.2023
    Судзячы па фота, яго ўжо павесілі. Толькі не разумею, як рука да гары тарчыць.. мабыць, фотамантаж!
  • Щенок Старкова
    14.07.2023
    Фото как-бы говорит: "Я жив, но раздели до труханов".

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць