Грамадства77

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл

У мінскім мікрараёне Лошыца пачалося будаўніцтва новага каталіцкага касцёла. Пра гэта паведаміла парафія Маці Божай Ружанцовай, піша выданне Katolik.life.

Фота: katolik.life

Паводле нядзельных аб’яў пробашча, ужо закупленыя будаўнічыя матэрыялы і арандаваная неабходная тэхніка. Цяпер вядуцца работы для залівання галоўнай пліты будучай святыні. Святар таксама падаў справаздачу аб выдаткаваных сродках.

Будаўніцтва вядзецца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў. Новы касцёл будзе мець статус не проста храма, а санктуарыя Божай Міласэрнасці.

Гісторыя стварэння святыні пачалася яшчэ ў 2014 годзе. На выдадзеным участку ўжо пабудавалі парафіяльны дом і капліцу. З таго часу вернікі праводзяць набажэнствы ў невялікім памяшканні часовай капліцы, якога для парафіі відавочна не стае.

Парафія Маці Божай Ружанцовай даволі вялікая і мае перспектывы развіцця. Пра гэта сведчыць тое, што сёлета Першую камунію тут прынялі каля 30 дзяцей.

Каментары7

  • Будынак ў (Neo-) Віленскім Барока тое што трэба
    16.11.2026
    Федзя, месца файнае, там архітэктура францыскіх- шведскіх гета з 80х. Будынак (zbor) ў (Neo-) Віленскім Барока тое што трэба , і будзе шмат наведавелнікаў 100 %
  • Вольга
    16.11.2026
    Чырвоны дагэтуль пад гэбэшнай акупацыяй.
  • вау
    16.11.2026
    Няўжо не убогія імперскія купала????

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны80

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць