Вайна22

У Таганрогу Растоўскай вобласці прагрымеў магутны выбух

У выніку выбуху ў цэнтры Таганрога пацярпелі пятнаццаць чалавек, трое з іх шпіталізаваныя. Кіраўнік Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што загінулых няма.

Мясцовыя СМІ пішуць, што выбухнула ў двары дзяржаўнага банка. На месцы здарэння ўтварылася варонка памерамі 5 на 5 метраў.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Паводле растоўскага губернатара Васіля Голубева, каля кавярні «Чэхаў двор» у двары гістарычнага будынка дзяржбанка, як мяркуецца, выбухнула ракета.

«На месцы працуюць ратавальнікі. Загінулых няма. Ёсць некалькі пацярпелых, да якіх выехалі брыгады хуткіх. Чатыры чалавекі атрымалі лёгкія раненні ад разбітага шкла. Інфармацыя пра шкоду ўдакладняецца», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй некалькі метраў. Побач з ёй былі выяўленыя, як паведамляецца, абломкі і паражальныя элементы, характэрныя для ракет сістэм С-200 або С-300. 

Каментары2

  • Žvir
    28.07.2023
    У Самарі прогримів вибух на нафтопереробному заводі....
    https://www.unian.ua/russianworld/u-samari-progrimiv-vibuh-na-naftopererobnomu-zavodi-12343842.html
  • Пераброддзе
    29.07.2023
    Перастаньце кідаць гэтыя ўстаўкі на сацыяльныя Сеткі -- яны не пускаюць праз тор.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць