Усяго патроху22

У ЗША выхавальніцы таемна ладзілі дзіцячыя баі на тэрыторыі дзіцячага садка

Паводле інфармацыі тэлеканала Fox News, выхавальніцы такім чынам «каралі дзяцей за неслухмянасць і дабіваліся, каб тыя лепш слухаліся». Справай занялася паліцыя.

Дзве выхавальніцы Эрыка Джонс і Серэна Колдуэл, якія арганізоўвалі баі ў дзіцячым садку. Фота: Newberry County Sheriff’s Office

Паліцыя амерыканскага штата Паўднёвая Караліна арыштавала дзвюх выхавальніц мясцовага дзіцячага садка, якія на тэрыторыі ўстановы ладзілі дзіцячыя баі, перадае тэлеканал Fox News.

Як паведаміла паліцыя, 27-гадовая Эрыка Джонс і 56-гадовая Сэрэна Колдуэл падчас сваёй працы ў дзіцячым садку прымушалі выхаванцаў тузаць, цягаць і біць адно аднаго. Рабілася гэта нібыта ў якасці пакарання за непаслухмянасць, «каб дзеці лепш слухаліся».

Усяго ў бойках прымушалі ўдзельнічаць 14 дзяцей узростам ад 3 да 4 гадоў.

«Бацька адной з ахвяр даў паказанні, што яго дзіцяці загадвалі некалькі разоў біць іншага выхаванца. Я не ведаю, чым думалі гэтыя дзве выхавальніцы і навошта гэта было рабіць. Гэта проста найагіднейшы ўчынак», — заявіў шэрыф мясцовай паліцыі Лі Фостэр. 

Ён дадаў, што пацярпелыя дзеці не атрымалі сур'ёзных фізічных траўмаў, аднак ім нанесеная велізарная псіхалагічная шкода. 

Арыштаваным выхавацелькам выстаўленыя абвінавачанні па 14-15 пунктах «аб незаконным абыходжанні з дзецьмі і схіленні непаўналетніх да ўчынення злачынстваў».

Каментары2

  • Вероятный
    12.11.2023
    Даўно кажу: чорныя ЗША і рускамірныя з іх культам АУЕ на сацыяльна-інтэлектуальнай мапе месцяцца ня надта адлегла. Абедзьве групы няздольныя да нармальнага самастойнага жыцця. 
  • Waza
    12.11.2023
    Не здзіўлюся, калі там насамрэч былі бойкі падушкамі, але з гэтага раздулі жах і трымценне

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць