Свет

Ізраільскі дыпламат: Мір з ХАМАС немагчымы

«Мір з ХАМАС немагчымы, і яны адкрыта заявілі аб гэтым», — сказаў Марк Рэгеў, які займаў да нядаўняга часу пасаду пасла Ізраіля ў Лондане.

Ізраільскія танкі прыпаркаваныя на вайсковым плацдарме недалёка ад мяжы Ізраіля з Газай. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Паняцці «мір» і ХАМАС не спалучаюцца адно з другім, заявіў Марк Рэгеў, высокапастаўлены ізраільскі дыпламат, які займае пасаду старшага дарадцы ўрада краіны, піша Бі-бі-сі.

«Мір з ХАМАС немагчымы, і яны адкрыта заявілі аб гэтым», — сказаў Марк Рэгеў, які займаў да нядаўняга часу пасаду пасла Ізраіля ў Лондане.

Відаць, Рэгеў меў на ўвазе выказванне афіцыйнага прадстаўніка ХАМАС, які ў нядаўнім інтэрв'ю газеце New York Times заявіў, што групоўка разлічвае на тое, што вайна з Ізраілем «стане перманентнай на ўсіх межах».

«І менавіта таму ізраільская грамадскасць на 100% адзіная ў тым, што мы не жадаем больш жыць побач з гэтым анклавам тэрору на нашай паўднёвай мяжы. І мы павінны казаць пра будучыню без ХАМАС», — сказаў дыпламат.

Адказваючы на ​​пытанне, ці будзе Ізраіль падтрымліваць аднаўленне сектара Газа, чыя інфраструктура зведала сур'ёзныя разбурэнні за час вайны з Ізраілем, Рэгеў сказаў, што бюджэт яго краіны арыентаваны на аднаўленне населеных пунктаў на поўдні Ізраіля, спустошаных у выніку нападу палесцінскіх баевікоў.

Паводле слоў дыпламата, ён разлічвае на тое, што шматлікія міжнародныя партнёры будуць гатовы фінансаваць работы па аднаўленні сектара Газа.

«Гэта не абавязкова павінны быць ізраільскія грошы… Гэта вайна, якую не мы пачалі ці да якой мы імкнуліся, як вы ведаеце. Адказнасць за пачатак баявых дзеянняў нясе ХАМАС», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць