Грамадства11

Міліцыя злавіла ў Калодзішчах 14 нелегалаў

Парушальнікаў даставілі ў аддзяленне міліцыі. Разглядаецца пытанне аб дэпартацыі.

Міліцыя атрымала аператыўную інфармацыю, што ў адным з дамоў могуць незаконна знаходзіцца замежныя грамадзяне. Па адрасе выехалі супрацоўнікі Мінскага РУУС, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

У выніку высветлілася, што ў жыллі знаходзяцца 14 замежнікаў: восем грамадзян Пакістана, трое Афганістана, два — Непала і адзін — Індыі. Нелегалы ​​прыехалі ў нашу краіну з тэрыторыі Расіі без наяўнасці дзейных віз Рэспублікі Беларусь, падкрэслілі ў міліцыі.

Парушальнікаў даставілі ў аддзяленне міліцыі. Разглядаецца пытанне аб дэпартацыі.

За 2023 год у Беларусі выяўлена 596 груп нелегальных мігрантаў (каля 4000 чалавек). Сярод іх пераважалі грамадзяне Афганістана, Сірыі, Ірана, Індыі, дадалі ў міліцыі.

Каментары1

  • Ёсік
    10.01.2024
    А што здарылася? Ужо адсунулі на другаснае месца штурм межаў Польшчы ды Літвы? Віцька лукашэнка сказаў памежнікам, каб адлаўлівалі, і таму мусаўцы пачалі шчэ да памежнай зоны рабіць сваю працу?

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям61

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць