Грамадства1010

Церцель: Падлеткі вырабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС

У час выступу на УНС кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў пра шэраг тэрактаў нібыта паспяхова перадухіленых КДБ у Беларусі. Адзін з іх — дагэтуль невядомы выпадак у Баранавічах.

Падчас выступу Церцель выказаў непакой уцягваннем непаўналетніх у тэрарыстычную дзейнасць. 

«У студзені КДБ спынена дзейнасць створанай падраздзяленнем спецыяльных інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Украіны групы навучэнцаў, якія перашлі да практычнай рэалізацыі задумы па вытворчасці выбуховага ўстройства і падрыву будынка Баранавіцкага РАУС», — сказаў Церцель.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў Церцель не прывёў. Пра падрыхтоўку тэракту ў Баранавічах сілавікі раней не распавядалі.

Раней кіраўніцтва КДБ не раз распаўсюджвала заведама хлуслівую інфармацыю з мэтамі дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі або эскалацыі напружанасці ў краіне.

Каментары10

  • Jupiter
    25.04.2024
    Чакаем як па заданьні марсіян Квітнеючую паставілі на калені перад Захніваючым Захадам. З.Ы. а ішчо ваны называлі іво земляным чэрвяком™не-ja!
  • мясцовы2
    25.04.2024
    дохлыя пацукі ў каналізацыях і тое былі мацней, чым гэтыя тупарылыя казкі ад гэтага імбецыла
  • Тэлеглядач
    25.04.2024
    Беларускія падлеткі за Украіну?
    Дзякуй, таварыш Ц., будзем ведаць.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць