Вайна1010

Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве

«На сёння сітуацыя ў Харкаўскай вобласці ў цэлым кантраляваная, нашы вайскоўцы наносяць акупантам значныя страты», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Уладзімір Зяленскі. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«Стаўка. Сёння — у Харкаве. Выслухалі падрабязную справаздачу начальніка галоўнага камітэта [УСУ] Аляксандра Сырскага, камандзіраў Хорціцкай вайсковай акадэміі Юрыя Садоля і Міхаіла Драпатага. Аператыўная абстаноўка, задачы і патрэбы кожнай задзейнічанай брыгады, кожнага падраздзялення, у прыватнасці ў Харкаўскай вобласці, у раёнах Ваўчанск і Ліпцаў. Таксама дэталёва прааналізавалі перспектывы баявой абстаноўкі, пагрозы ў найбліжэйшыя дні і тыдні, нашы, украінскія, магчымасці супрацьстаяць наступальным планам Расіі», — напісаў прэзідэнт Украіны.

На сёння сітуацыя ў Харкаўскай вобласці ў цэлым кантраляваная, кажа Зяленскі: «Нашы вайскоўцы наносяць акупантам значныя страты. Але кірунак застаецца надзвычай складаным — мы ўзмацняем падраздзяленні».

Па яго словах, кіраўнікі ГУР і Службы знешняй разведкі далажылі аб намерах акупантаў, кіраўнік СБУ — аб контрдыверсійных мерах.

«Вызначаны план далейшых дзеянняў — як рэгіянальных уладаў Харкаўскай вобласці, так і ўсіх структур, адказных за бяспеку ў рэгіёне», — дадаў Зяленскі.

Учора Генштаб УСУ паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы перайшлі на больш «выгадныя пазіцыі» пад Купянскам у Харкаўскай вобласці.

Каментары10

  • Евро демократия
    16.05.2024
    Уже даже политики других государств поняли что наступает провал и только Зе обкуренно стоит на своем. Во всех регионах где он был произошел провал.
  • Джордж
    16.05.2024
    Дзе "потужныя" фартыфікацыйныя збудаванні? Ізноў грошы распілілі. А які піяр быў 19.12.2023.
    На трэці год вайны нават мяжу не замініравалі.
  • вячорка
    16.05.2024
    им надо объдиниться со святой - свята где не побывает - все тоже самое

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць