Свет11

Ва Усходнім Ціморы на імшу Папы Рымскага прыйшла палова насельніцтва краіны

Набажэнства з удзелам Францішка сабрала 600 тысяч чалавек.

AP Photo/Firdia Lisnawati

Папа Францішак правёў імшу ў парку Тасітолу ва Усходнім Ціморы. На багаслужэнне пад пякучым сонцам сабраліся 600 тысяч чалавек — гэта амаль палова насельніцтва краіны.

Гэта першы візіт папы ў былую партугальскую калонію пасля здабыцця незалежнасці ў 2002 годзе. Месца для імшы было абрана невыпадкова: у гэтым жа парку ў 1989 годзе маліўся з вернікамі папа Ян Павел II — тады Усходні Цімор, дзе 97% насельніцтва вызнаюць каталіцтва, быў акупаваны Інданезіяй, піша AP.

Ян Павел II тады рэзка асудзіў парушэнні правоў чалавека з боку інданезійскіх уладаў і падтрымаў ціморцаў. На яго імшу тады прыйшлі 100 тысяч чалавек.

У перыяд акупацыі інданезійскія вайскоўцы ў Тасітолу пазбаўляліся ад целаў забітых змагароў за свабоду. Усяго за чвэрць стагоддзя акупацыі ў краіне было забіта каля 200 тысяч чалавек. Цяпер у Тасітолу размяшчаецца Парк міру з вялікай статуяй Яна Паўла II.

Папскія імшы ў некаторых іншых рэгіёнах збіралі часам мільёны вернікаў. Аднак службу ва Усходнім Ціморы можна лічыць самай наведвальнай з пункту гледжання долі насельніцтва краіны.

 Усходні Цімор застаецца адной з самых бедных краін свету: па даных праграмы развіцця ААН, каля 42% з 1,3 мільёна яе жыхароў жывуць за рысай беднасці.

Каментары1

  • Ёсік
    10.09.2024
    А да Беларусі ня могуць даехаць, бо галоўны маскоўскі поп не дае згоды. У Беларусі адсоткаў 30 каталікоў, але наведаць сваю паству не атрымліваецца.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць