11 і 12 кастрычніка ГУБАЗіК затрымаў шэраг супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП), паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Фота: Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі
Сярод затрыманых фігуруюць прозвішчы:
- Віталь Панюшэнка — начальнік службы перавозак;
- Фёдар Шулянкоў — намеснік начальніка службы — начальнік Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак;
- Аляксандр Іваноў — першы намеснік начальніка Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак — начальнік аператыўна-распарадчага аддзела ЦКП.
Папярэдне затрыманым інкрымінуецца злачынства па артыкуле 430 Крымінальнага кодэкса: атрыманне хабару.
Мяркуецца, што гэтая аперацыя праведзена ў рамках справы першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі за хабар раней і ў тайніках якога знайшлі $3 млн, выказвае меркаванне Супольнасць чыгуначнікаў.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары