Свет66

Джо Байдэн лічыць, што мог перамагчы Дональда Трампа, калі б не саступіў месца Харыс

82-гадовы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што мог перамагчы на выбарах Дональда Трампа, і крыўдзіцца на сваю партыю і СМІ. 

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: АР

Пасля тэледэбатаў з Трампам, на якіх Байдэн выглядаў адкрыта слабым, яго заклікалі зняць сваю кандыдатуру такія гранды Дэмпартыі, як былы прэзідэнт Барак Абама і кангрэсмен Нэнсі Пэлосі. Аднак і Камала Харыс, якая замяніла Байдэна і выдаткавала на кампанію 1,2 млрд даляраў, не атрымала поспеху, піша BILD.

Байдэн перакананы, што мог бы адстаяць Белы дом для дэмакратаў, пісала раней Washington Post. Відавочна, ён хоча распаўсюдзіць сваю ўласную «легенду пра ўдар у спіну» і абяліць сваю палітычную спадчыну, — мяркуе карэспандэнт BILD Герберт Баўэрнэбель. 

Каманда Харыс, наадварот, у правале абвінавачвае Байдэна. На іх думку, ён павінен быў значна раней адмовіцца ад ідэі пераабрацца і тым самым даць Харыс больш часу на эфектыўную кампанію. 

Як бы там ні было, Байдэн пакідае сваю пасаду непапулярным — яго дзейнасць ухваляе 38% апытаных. 

Каментары6

  • одуванчик
    30.12.2024
    Дементивный старик не в курсе что выборы в 2019 году были сфальсифицированы в его пользу.
  • Glock17
    30.12.2024
    одуванчик,
    Дэменцыя - вельмі небяспечная хвароба. Праз яе можна нават у КДБ згубіць працу. Распавядзіце нам, калі ласка, якія выбары ў 2019 годзе былі фальсіфікаваны на карысць Байдана?
    Ой чакайце, я ўцяміў. У метадычцы напісана не ўжываць словы 2020 і фальсіфікацыя ў адным сказе?
  • где вас таких идиотов делают?
    31.12.2024
    Glock17, Полно информации в интернете интервью со свидетелями махинаций вбросом бюллетеней , перевертыванию результатов в счетных машинах. Есть статьи сняты документальные фильмы . Один такой Данеш Сауза 2000 муллов. Но тебе упоротому лентяю в премодерируемых комментах надо дать полный ответ. Оторви зад от дивана выучи английский и найдешь всю информацию. Твои стоны по поводу методички и кгб убоги ибо кгб наплевать как там проходят выборы в сша.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць