Эканоміка44

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць

Спажыванне энергіі да сярэдзіны стагоддзя павялічыцца амаль на чвэрць, але гэта не азначае, што будучыня за выкапнёвым палівам.

Як піша Bloomberg, паводле новага даклада кампаніі Shell Plc, штучны інтэлект (ШІ) можа прывесці да значнага росту энергаспажывання ў розных галінах, але адначасова дапамагчы скараціць вугляродную інтэнсіўнасць энергасістэмы ўдвая да 2050 года.

Павышэнне прадукцыйнасці дзякуючы ШІ, у тым ліку аўтаматызацыя вытворчасці, будзе спрыяць істотнаму эканамічнаму росту.

Пры гэтым спажыванне нафты да 2030-х гадоў вырасце на 3—5 мільёнаў барэляў у дзень, пасля чаго дасягне піку і пачне паступова зніжацца. Аднак выкарыстанне нафтапрадуктаў чакаецца нават у XXII стагоддзі.

Вугаль як крыніца электраэнергіі перастане расці да 2030 года, а прыродны газ — да 2035-га, гаворыцца ў справаздачы. Пасля гэтага новыя электрагенерацыйныя магутнасці не будуць дадавацца за кошт гэтых рэсурсаў.

Даклад, апублікаваны 12 лютага 2025 года, стаў першым глабальным аглядам энергетычнага рынку за два гады ад Shell і ўпершыню ўключае сцэнарыі з ШІ. У дакуменце, падрыхтаваным навукоўцамі і эканамістамі кампаніі, разглядаюцца тры магчымыя сцэнарыі развіцця падзей. Уся яны прадказваюць перавышэнне парога ў +1,5°C, які быў узгоднены 196 краінамі ў Парыжскім пагадненні 2015 года. 

Аднак Shell прагназуе паскарэнне скарачэння вугляродных выкідаў у будучыя дзесяцігоддзі. Прычым, як адзначаюць аўтары, ШІ будзе спрыяць зніжэнню забруджвання ва ўсіх энергетычных сістэмах — ад транспарту да вытворчасці. Гэта можа прадухіліць павышэнне сярэдняй глабальнай тэмпературы на 3—4°C.

Сцэнарыі Shell прагназуюць, што электрычнасць стане асноўнай крыніцай энергіі для транспарту, вытворчасці і ацяплення, замяняючы нафту, газ і вугаль. Адначасова тэхналогіі выдалення вугляроду будуць развівацца і станавіцца больш даступнымі, што дапаможа паступова зніжаць глабальныя выкіды CO₂ і зробіць энергасістэму больш экалагічнай.

«Любы аналіз, накіраваны на дасягненне нулявых выкідаў CO₂ да 2050 года, павінен у поўнай меры ўлічваць выкарыстанне тэхналогій кіравання і выдалення вугляроду», — гаворыцца ў дакладзе.

Каментары4

  • Жвір
    13.02.2025
    Навошта бегчы спераду цягніка, і чаму яны(Shell) палічылі патрэбным укінуць гэтую інфу ў вушы абываталю? Я лічу, што гэта лухта, але пажывём - убачым. Тут во ўжо пачалі прапіхваць ідэю забароны тапіць хату дровамі... Зразумела ж, кошты ацяпляльнага абсталяваньня ўжо ў нізкім старце...
  • Fact
    13.02.2025
    "Это может предотвратить повышение средней глобальной температуры на 3—4°C. "
    Выбросы никак не влияют на изменения температуры.
  • Саўкануты
    14.02.2025
    А ў саўку лічылі, што пераможа сусветная рэвалюцыя, людзі хутка заселяць Марс, потым паляцяць на Альфа Цэнтаўру. Вось толькі савок загнуўся, і такога прагнозу ў іх не было.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць