Грамадства1515

Агент Дудкін павучае палітыкаў: Нельга перамагчы Лукашэнку без захавання маральных прынцыпаў

Былы лідар БХД назваў тры слабасці беларускіх палітыкаў, праз якія КДБ можа маніпуляваць іх.

Яўген Дудкін

«Ніякая палітычная сіла ў Беларусі не здольна перамагчы рэжым Лукашэнкі без захавання маральных прынцыпаў», — перакананы былы хрысціянскі дэмакрат Яўген Дудкін (псеўданім Радзівіл), якога выключылі з партыі пасля таго, як ён прызнаўся, што быў добраахвотным агентам КДБ.

У сваім фэйсбуку палітык назваў тры слабасці часткі беларускіх палітыкаў, якімі маніпулюе КДБ.

«1) Прага да ўлады як мэты жыцця і бясконцыя сваркі за яе (аб'яднання апазіцыі так і няма);

2) выкарыстанне палітыкі як фінансавага сродку для існавання, а не як інструменту для служэння грамадству;

3) сужэнскія здрады (вядома і зараз, калі маладыя дзяўчаты нараджаюць па-за шлюбам дзяцей палітыкам у сталым узросце)».

Дудкін кажа, што яму прапаноўвалася браць еўрапейскія гранты, каб у будучым траціць частку з іх на сябе, а не на праекты. З фармулёўкі можна прыйсці да высновы, што ён як сумленны чалавек так не рабіў.

Каментары15

  • Больш Чаду
    26.02.2025
    Трэба гэтага Радзівіла ў ТОК да Насты тэрмінова. Шмат якія тэмы нераскрытыя!
  • Падтрымліваю Дудкіна
    26.02.2025
    Ёсік, так хочаце, каб ён маўчаў?
    А я лічу, што наадварот, добра, што ён распавядае пра механізмы, якімі карыстаюцца спецслужбы для вярбоўкі дзеячоў апазіцыі.
    Хто яшчэ нам пра такое раскажа? Толькі той, хто ў тэме.
  • Не галасі!
    26.02.2025
    Больш Чаду,))) давядзецца вытрымаць ня менш як тры ТОКі. У першым збрэша, у другім сябе абвергне, у трэцім навучыць нас жыць.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну4

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну4

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць