Свет11

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?

Прэзідэнт ЗША спачатку заявіў, што Ізраіль не плануе наносіць удары па Іране. Да гэтага амерыканскі лідар правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

Дональд Трамп перад адлётам на саміт НАТА. Фота: Evan Vucci / AP

«Усе самалёты развярнуцца і накіруюцца дадому, адначасова зрабіўшы дружалюбны сігнал Ірану. Ніхто не пацерпіць, спыненне агню ў сіле! Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Truth Social.

Аднак верагодна пасля Трамп у размове з журналістамі перад ад’ездам на саміт НАТА ў Гаазе таксама сказаў: «Я не ведаю, якога д'ябла яны гэта робяць! <…> Мне гэта не падабаецца. Як толькі я з вамі развітаюся, пагляджу, ці змагу я гэта спыніць».

Пазней амерыканскі прэзідэнт патэлефанаваў ізраільскаму прэм’еру. Паводле словаў рэпарцёра Axios Барака Равіда, Трамп папрасіў Нетаньяху зусім не праводзіць атаку на Іран. У адказ Нетаньяху сказаў, што не можа адмовіцца ад удару, бо «неабходны адказ» на парушэнне Іранам рэжыму спынення агню. «У канчатковым выніку было вырашана адмяніць удары па вялікай колькасці цэляў і нанесці ўдар толькі па адной цэлі», — напісаў Равід у сацсетцы Х са спасылкай на ізраільскага чыноўніка.

Іранскае агенцтва ISNA паведамляе, што Ізраіль нанёс удар па ваколіцах гарадоў Баболь і Бабальсэр на поўначы Ірана, чутныя выбухі. Ізраільскі Ynet піша, што мэтай атакі быў радар іранскай СПА. Ізраіль абраў такую «сімвалічную мэту» на поўначы, а не параніў сталіцу Тэгеран, каб паказаць — «Ізраіль не здаўся», піша партал.

Ynet адзначае, што спрэчка паміж ізраільскім і амэрыканскім бакамі ўзнікла з-за «недаразумення» адносна характару спынення агню і даты яго ўступлення ў сілу. Падобна, што перамір’е павінна было пачацца прыкладна ў 4:00 раніцы, але дэталі, верагодна, «не былі вырашаныя канчаткова».

Каментары1

  • ima
    24.06.2025
    Там было не "якого д'ябла", а больш благое слова

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»43

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць67

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай96

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць