Свет33

Для Украіны застаецца няпэўнасць

Прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп ужо некалькі гадзін таму адляцелі з Анкорыджа, але ад Кіева пакуль не паступала ніякіх заяваў аб выніках іх сустрэчы. Апошні допіс Зяленскага ў сацсетках датуецца 21-й гадзінай пятніцы.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Ва Украіне не адчуваюць вялікіх надзей адносна перамоваў у Анкорыджы — у многім таму, што ўкраінцы там не былі прадстаўлены, лічыць ваенны карэспандэнт Бі-бі-сі Джонатан Біл:

«Увечары ў пятніцу па кіеўскім часе Расія зноў запусціла дроны па Украіне. Абстрэльваліся гарады і вёскі каля лініі фронту, і Украіне давялося перакінуць больш войскаў на ўсход, каб спыніць прасоўванне расійскіх сіл.

Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што няма ніякіх доказаў таго, што прэзідэнт Пуцін хоча закончыць гэтую вайну. Ён кажа, што сапраўдным выпрабаваннем гэтых перамоваў будзе тое, ці прывядуць яны да шляху «справядлівага міру».

На яго думку, гэта азначае ўдзел Украіны ў перамовах. Гэта можа адбыцца, калі перамовы пройдуць паспяхова.

На дадзены момант Пуцін адмаўляецца сустракацца з Зяленскім. Ён нават не прызнае яго законным лідарам краіны.

Вось чаму Зяленскі кажа, што «разлічвае на Амерыку» — ён там не прысутнічае і не давярае Пуціну. Хутка ён даведаецца, ці зможа ён разлічваць на прэзідэнта Трампа».

Дональд Трамп пасля сустрэчы з Пуціным на Алясцы ў інтэрв'ю Fox News заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага, і прэзідэнту Украіны трэба пагадзіцца на здзелку.

«Мы прыступаем да падрыхтоўкі трохбаковай сустрэчы з удзелам: Зяленскага, Пуціна і мяне. Яны хочуць, каб я прысутнічаў на іх сустрэчы. Я там буду», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Каментары3

  • Жэка
    16.08.2025
    Ён спіць яшчэ. Цішэ!
  • бабруйчанін
    16.08.2025
    Што каментаваць калі німа нічога ..
    Адзінае пытанне ? Ты сууууу.дарь дапамогу ні прыпынешь зброю прадасі??)))
    Пры іньшых абставіннах быў быпасланы як той карабель каля Змяінага..
  • Матросинг-бросинг
    16.08.2025
    бабруйчанін, кем послан? Украинцами с протянутой рукой? И сколько они без помощи США протянут?

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро12

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць