Грамадства

У МАРГ расказалі, што беларусы найчасцей набываюць за кошт крэдыту «На родныя тавары»

У Беларусі да канца 2026 года працягнулі дзеянне крэдытнай праграмы «На родныя тавары» і адначасова пашырылі пералік прадукцыі, якую можна набыць з яе дапамогай. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказалі, на што беларусы найчасцей бяруць гэтыя льготныя крэдыты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак блогера Дзяніса Блішча

Па звестках МАРГ, з пачатку 2024 года да лістапада 2025‑га было аформлена больш за 210 тысяч крэдытных дамоў на агульную суму каля 1 мільярда рублёў.

Найбольш папулярным таварам аказалася мэбля — на яе прыпадае кожная другая пакупка. Таксама часта ў крэдыт купляюць плітку, кухонныя пліты і духоўкі, халадзільнікі і маразільнікі, драўляныя вокны і дзверы, а таксама сантэхнічнае абсталяванне.

Меншую долю займаюць ламінаваныя падлогавыя пакрыцці, пральныя машыны і тэлевізары. Астатнія тавары складаюць каля адной восьмай усіх пакупак.

Крэдыты па праграме выдае «Беларусбанк» пад 4% гадавых. У 2024 годзе ўрад павялічыў мінімальную суму такога крэдыту з 300 да 500 базавых велічынь, што з 1 студзеня 2026 года складае 22,5 тысячы рублёў. Максімальную суму ў тым ліку можна выкарыстаць на набыццё камплектаў драўляных дамоў і зборных драўляных канструкцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць