Эканоміка33

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона

У Беларусі з ліпеня з’явіцца магчымасць папаўняць банкаўскі рахунак праз АРІП па нумары мабільнага тэлефона. Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг.

Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, неабходна будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у АРІП, паведамляе Нацбанк.

«Калі ў атрымальніка ёсць некалькі рахункаў у адным банку, ён сам абярэ, на які з іх будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона. Гэта дадатковая магчымасць. Як і раней, можна будзе карыстацца звыклымі рэквізітамі: IBAN, данымі карты, нумарам дамовы і г.д.», — паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.

Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.

Каментары3

  • Мх
    23.01.2026
    Можа прынцяць закон, якія прадпісвае аператарам сотавай сувязі займацца толькі паслугамі сотавай сувязі? А не браць на сябе функцыі банкаў, крэдытных арганізацый ці таксі (напрыклад А1). усё гэта сведчыць пра манапалізацыю паслуг "у адных руках" замест здаровай канкурэнцыі.
  • Імя
    23.01.2026
    Мх, але ж гэта і ёсць дыверсіфікацыя і канкурэнцыя.

    "ЕРІП", безумоўна - дзяржаўнае вычварэнства, але ж, чаму, напр., A1 ня можа займацца таксоўкай ці раздаваць крэдыты?
  • IBAN
    24.01.2026
    а что, в Беларуси уже начали пользоваться IBAN, как во всем мире?

    Пару лет назад хотел заплатить онлайн за родителей-пенсионеров плату за техосмотр, никаких IBAN-реквизитов и в помине не было, пришлось гуглить, как найти получателя платежа в этой извращенной системе ЕРИП, вместо того, чтобы сделать как во всем мире обычный банковский перевод по номеру счета

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць