Свет22

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што для пералому ў вайне Украіне трэба даць ракеты «Тамагаўк», і звярнуўся да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай пачаць працэс перадачы гэтых ракет. Пра гэта Грэм напісаў 3 лютага ў сацсетцы Х, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Ліндсі Грэм. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg

Грэм назваў відавочным тое, што «ціск, які мы аказваем на Пуціна, каб прымусіць яго сесці за стол перамоў і спыніць масаваныя атакі супраць Украіны, не працуе».

«Ідэю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дзейнічаць супраць пакупнікоў расійскай нафты, якія падсілкоўваюць вайсковую машыну Пуціна, ЗША і Еўропа павінны рэалізоўваць з усёй рашучасцю. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нанёс сур'ёзны ўдар па эканоміцы Пуціна, узяўшыся за нафтавыя кампаніі і нафтаперапрацоўчыя заводы. Тарыфы супраць Індыі — добры прыклад таго, як сітуацыя можа змяняцца», — адзначыў Грэм.

У той жа час ён звярнуў увагу на тое, што масаваныя абстрэлы Расіяй Украіны не спыняюцца, і ў сувязі з гэтым заахвочвае ўзброіць Украіну дальнабойнымі ракетамі «Тамагаўк».

«Пасля гэтай масаванай атакі мінулай ноччу я заклікаю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачаць працэс перадачы Украіне ракет «Тамагаўк», што стала б пераломным фактарам у ваенным сэнсе. У найбліжэйшыя дні і тыдні мы павінны ўзмацняць ціск на Пуціна. Любыя перамовы, якія будуць выглядаць як празмерная ўзнагарода за агрэсію, запусцяць ланцуг катастроф ва ўсім свеце», — напісаў Грэм.

Разам з тым ён падкрэсліў: калі перамовы прывядуць да свабоднай, моцнай і незалежнай Украіны, нават калі ёй прыйдзецца пайсці на саступкі, «свет стане значна больш стабільным».

Каментары2

  • зачем ?
    03.02.2026
    Зачем, и какой смысл, после того, когда макрон согласился на все, технические условия трампа-путина ???!!!!
    Это, и как с невероятными, вторичными санкциями по закону грэма, который, никогда, при трампе, не будет принят....
    КЛОУНЫ !!!!!
  • бабруйчанін
    03.02.2026
    Зноў пасля таго як " біг босс" суууупер стар ...абдзелался з'яўляецца гэты Грэмм " злы каўбой"

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць