Грамадства

Самалёт-помнік з мінскай Сцяпянкі адправілі на рэстаўрацыю

Самалёт-помнік Су-7Б, які больш за 40 гадоў быў адной з адметнасцяў мікрараёна Сцяпянка ў Мінску, накіравалі на рэстаўрацыю. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы.

Фота: t.me/partizan_segodnya

Спецыялісты ўжо пачалі рамонтна-аднаўленчыя работы манумента, які знаходзіцца на вуліцы Карвата. Самалёт перавезлі на Мінскі завод цывільнай авіяцыі № 407, дзе і будзе праходзіць рэстаўрацыя.

Фота: t.me/partizan_segodnya

Плануецца абнавіць не толькі сам самалёт, але і падмурак помніка, а таксама ўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Раённыя ўлады запэўніваюць, што пасля заканчэння работ абноўлены рэактыўны знішчальнік-бамбавік вернецца на сваё месца.

Фота: t.me/partizan_segodnya

Самалёт Су-7Б паставілі ў Сцяпянцы ў сярэдзіне 1980‑х гадоў, калі там знаходзіўся вайсковы гарадок. Баявую машыну тады даставілі з аэрадрома Бабровічы ў Гомельскай вобласці. Першапачаткова самалёт меў бартавы нумар 77. Пасля перайменавання галоўнай вуліцы ў гонар падпалкоўніка Уладзіміра Карвата нумар змянілі на 29 — у памяць пра самалёт, на якім першы ўладальнік ганаровага звання Герой Беларусі загінуў 23 мая 1996 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць