Свет

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

У Кеніі навукоўцы ўпершыню за больш як пяць гадоў зафіксавалі на фотапасткі горных бонга — рэдкіх антылоп, якіх называюць «прывідам лесу» з-за іх утойлівага ладу жыцця і здольнасці заставацца незаўважанымі ў густых лясах, паведамляе Iflscience.com.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: MBP and Chester Zoo

Раней лічылася, што гэтыя жывёлы зніклі з рэгіёна Маасаі-Мау і захаваліся толькі ў гарах Абердэр. Прычынай рэзкага скарачэння іх колькасці сталі браканьерства і знішчэнне натуральнага асяроддзя пражывання. Сёння горны бонга знаходзіцца на мяжы знікнення.

Каб ацаніць стан папуляцыі, навукоўцы і прыродаахоўнікі паставілі сетку фотапастак у розных лясных раёнах, у тым ліку прыкладна за 200 кіламетраў ад Абердэрскіх гор. Атрыманая знаходка стала сапраўднай сенсацыяй: камеры зафіксавалі некалькіх бонга ў аддаленым фрагменце лесу Маасаі-Мау.

Па словах спецыялістаў, адзін з гэтых самцоў, магчыма, ужо трапляў на вочы даследчыкам яшчэ ў 2018 годзе, але толькі цяпер удалося атрымаць дакументальнае пацвярджэнне яго прысутнасці.

Прыродаахоўнікі адзначаюць, што гэта адкрыццё дае новую надзею на выратаванне віду. Паводле апошніх ацэнак, у дзікай прыродзе засталося менш за 40 горных бонга. Таму цяпер распрацоўваюцца дадатковыя меры аховы лясоў, дзе былі заўважаныя гэтыя жывёлы.

Часткай праграмы па захаванні віду таксама стала развядзенне бонга ў заапарках з наступным выпусканнем у дзікую прыроду. Спецыялісты спадзяюцца, што гэта дапаможа павялічыць колькасць жывёл і захаваць іх генетычную разнастайнасць.

На думку даследчыкаў, вяртанне «прывіда лесу» ў Маасаі-Мау сведчыць пра тое, што нават вельмі рэдкія віды могуць захоўвацца ў прыродзе значна даўжэй, чым меркавалася. Яны падкрэсліваюць, што знікненне гэтай незвычайнай антылопы стала б вялікай стратай для ўсёй сусветнай прыроднай спадчыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку13

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў2

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку13

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць