Вайна11

Міністр абароны Украіны: Найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў

Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заявіў, што ўкраінскія сілы паступова ізалююць анексаваны Крым ад асноўнай тэрыторыі Расіі, у першую чаргу з дапамогай беспілотнікаў.

Міхаіл Фёдараў. Фота: Міністэрства абароны Украіны

У інтэрв’ю YouTube-каналу PRESSING Міхаіл Фёдараў адзначыў, што цяпер адбываецца своеасаблівая «ізаляцыя Крыма дронамі».

«Выглядае так, што найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў. І гэта можа прывесці да вельмі нечаканых наступстваў для расіян», — заявіў міністр.

Фёдараў паведаміў, што Украіна значна павялічыла закупкі беспілотнікаў. Паводле яго слоў, за апошнія чатыры месяцы было набыта больш дронаў, чым за ўвесь 2025 год. Асаблівая ўвага надаецца беспілотнікам на аптычным валакне, а таксама дронам сярэдняй далёкасці, якія выкарыстоўваюцца для нанясення ўдараў па лагістыцы і лініях забеспячэння на акупаваных тэрыторыях.

Па словах украінскага міністра, колькасць закантрактаваных дронаў сярэдняй далёкасці ўжо перавысіла леташнія паказчыкі прыкладна ўтрая, а іх закупка працягваецца.

Падобную заяву раней рабіў і камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі, вядомы пад пазыўным «Мадзяр». Ён сцвярджаў, што ўкраінскія падраздзяленні ўзмацняюць удары па транспартных маршрутах, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскіх войскаў у Крыме і на акупаваных тэрыторыях поўдня Украіны.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, за апошнія месяцы былі нанесеныя сотні ўдараў па грузавых аўтамабілях, палівазапраўшчыках і іншым транспарце. Значная частка гэтых удараў прыйшлася на так званы «сухапутны калідор», які злучае Расію з Крымам праз акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Таксама раней паведамлялася пра пашкоджанні Чангарскага моста, які з'яўляецца адным з ключавых шляхоў злучэння з Крымам. Пасля гэтага расійскія ўлады прапанавалі выкарыстоўваць аб'язныя маршруты праз Армянск і Перакоп. Акрамя таго, паведамлялася пра пашкоджанні інфраструктуры на пункце пропуску «Джанкой».

Каментары1

  • Ага
    17.06.2026
    Про кофе забыл сказать

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну14

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі22

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну14

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць