Вайна1010

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі ў інтэрв'ю агенцтву Reuters заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні Украіна плануе ізаляваць акупаваны Крым ад Расіі, узяўшы пад кантроль ключавыя шляхі забеспячэння расійскіх войскаў.

Роберт Броўдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны. Фота Карпатський телеграф

Па словах «Мадзяра», актыўныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па акупаваных тэрыторыях ужо істотна ўскладнілі лагістыку праціўніка і пастаўкі паліва. Асаблівая ўвага надаецца трасе Р-280, якая злучае Растоў-на-Доне з Крымам і з’яўляецца важным маршрутам для расійскай арміі.

Броўдзі сцвярджае, што інтэнсіўнасць руху па гэтай дарозе за апошні месяц значна знізілася, а ў хуткім часе яна можа аказацца пад поўным агнявым кантролем Украіны.

Вайсковыя аналітыкі адзначаюць, што кампанія ўкраінскіх удараў па тылавых аб’ектах на акупаваных тэрыторыях зменшыла магчымасці расійскіх войскаў забяспечваць фронт, а таксама аслабіла сістэму супрацьпаветранай абароны, што дазволіла наносіць удары па больш аддаленых вайсковых і прамысловых аб’ектах.

Па словах «Мадзяра», галоўная мэта такой стратэгіі — стварыць умовы, пры якіх знаходжанне расійскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў абароннай сферы ў Крыме і на іншых акупаваных тэрыторыях стане надзвычай складаным.

Пасля знішчэння Чангарскага моста і закрыцця яшчэ адной важнай пераправы паміж Генічэскам і Арабацкай Стрэлкай магчымасці для перамяшчэння расійскіх сіл у гэтым рэгіёне яшчэ больш скараціліся.

Каментары10

  • Самі хацелі
    11.06.2026
    Лол, нібы так, але што рабіць? Глядзіць па галоўцы адзін з самых ватных рэгіёнаў?
  • Слава Украіне
    11.06.2026
    Усё хочуць ва украінскі Крым
  • 1
    11.06.2026
    Крым паступова павяртаецца у́ родную Украіну

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай24

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць