Грамадства

У Аршанскім раёне мужчына лавіў у Дняпры рыбу і трапіў пад крыміналку

У Аршанскім раёне завялі крымінальную справу ў дачыненні да 63‑гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у незаконным вылаве рыбы, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.

Фота: Следчы камітэт

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 5 чэрвеня мужчына рыбачыў на беразе Дняпра дзвюма вудамі ў перыяд, калі ў Віцебскай вобласці дзейнічала забарона на лоўлю рыбы. Падчас рэйду супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету знайшлі ў траве мяшок з ягоным уловам і выклікалі следча-аператыўную групу.

У мужчыны канфіскавалі дзве вуды і злоўленую рыбу. Паводле вынікаў іхтыялагічнай экспертызы, гэта быў звычайны вусач — від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Спецыялісты ацанілі шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, больш як у 6,4 тысячы рублёў.

У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за незаконную здабычу рыбы. Расследаванне працягваецца.

Падчас сезоннай забароны лову дазваляецца толькі аматарская рыбалка адной вудай з адным кручком або адным спінінгам з адной штучнай прынадай і толькі ўдзень, з берага або штучнага збудавання, без заходу ў ваду. Лоўля ж рыбы, занесенай у Чырвоную кнігу, увогуле забаронена, а пры выкарыстанні забароненых спосабаў або прылад шкода навакольнаму асяроддзю вылічваецца ў трайным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі5

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць