Свет66

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі

У інтэрв'ю выданню The New York Post прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што даўно лічыць сябе адной з галоўных цэляў Ірана. Паводле яго слоў, ён пакінуў распараджэнне, каб у выпадку яго гібелі Іран быў атакаваны «з такой сілай, якой ён яшчэ ніколі не бачыў».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Такім чынам Трамп пракаментаваў паведамленні пра тое, што Ізраіль нібыта перадаў ЗША разведвальныя звесткі пра новы план Ірана аб ягоным забойстве. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт заявіў, што пагрозы ў свой адрас атрымлівае ўжо даўно, і адзначыў, што Ізраіль не адкрыў нічога прынцыпова новага.

Раней амерыканская прэса паведамляла, што ізраільская разведка перадала амерыканскім уладам інфармацыю пра магчымую падрыхтоўку новага замаху на Трампа. Паводле інфармацыі крыніц, у апошнія тыдні амерыканскія спецслужбы ўжо атрымлівалі падобныя сігналы, але апошнія даныя ўтрымлівалі новыя звесткі пра меркаваную змову.

Падрабязнасці магчымай аперацыі пакуль не раскрываюцца. Разам з тым некаторыя амерыканскія чыноўнікі мяркуюць, што Ізраіль мог перадаць такую інфармацыю, каб паўплываць на пазіцыю Дональда Трампа адносна магчымага ўзмацнення ваенных дзеянняў ЗША супраць Ірана.

Каментары6

  • Юзэфа
    11.07.2026
    Лепей бы Расею
  • a.hto.tam.idze
    11.07.2026
    Іранцы могуць й не паспець, бо там ужо чарга стаіць. Пры жыцці сваім імём аэрапорты называць - кепскі знак. Нават у Паўночнай Карэі на такое не адважваюцца.
  • Длинный Нос
    11.07.2026
    Трампыня - жалкий плагиатор.
    «Drop the bomb. Exterminate them all!» («Сбросьте бомбу. Уничтожьте их всех»).
    Полковник Курц.

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць